1.09.2020 Кіно, Навіны

Фільм “Вэстэрплятэ” ONLINE

81-ая гадавіна пачатку ІІ сусветнай вайны 01.09.1939 г.

Фільм “Вэстэрплятэ” рэжысёра Станіслава Ружэвіча ONLINE (фільм пасля лічбавай рэканструкцыі).
Ваенны фільм, чорна-белы / Працягласць: 92 хвіліны
Сусветная прэм’ера: 12 ліпеня 1967 г. падчас Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю.
Прэм’ера: 1 верасня 1967 года

Вэстэрплатэ стаў першым бар’ерам на шляху пасіянарнага марша Гітлера па Еўропе. Менавіта тут прагучалі першыя стрэлы Другой сусветнай вайны. Фільм Станіслава Ружэвіча з дбайнай дакладнасцю паказвае 7 дзён і начэй барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Сцэнар фільма быў створаны на аснове старанна сабранай і вывучанай дакументацыі, у якой важную ролю адыгралі нататкі маёра Генрыка Сухарскага – камандзіра вэстэрплатанцаў. Некаторыя сцэны Ружэвіч зняў на Вэстэрплатэ. У фільм таксама былі ўключаны фрагменты сапраўдных ваенных хронік. Акцёры падбіраліся паводле падабенства з героямі, якіх яны ствараюць. Манера апавядання і дбайная рэалізацыя набліжаюць фільм да дакументальнай.

У 1971 г. фільм быў распаўсюджаны ў кінатэатрах на 70-мм кінастужках. Гэта быў першы польскі фільм, першапачаткова зняты на 35-мм плёнку, адаптаваны да 70-мм плёнкі, а потым паўторна распаўсюджаны ў кінатэатрах у асобніках.

 

Фільм прадастаўлены бясплатна Студыяй мастацкіх і дакументальных фільмаў TOR

 

 

Scheduled Кіно Навіны