Польска-беларускія чытанні п’есы “Баладына” Юльюша Славацкага
5 верасня Польскі Інстытут далучыўся да акцыі “Нацыянальнае чытанне” і арганізаваў польска-беларускія чытанні п’есы “Баладына” Юльюша Славацкага ў Мінску. У сувязі з эпідэміялагаічнай сітуацыяй чытанні адбыліся ў фармаце відэа-трансляцыі.
У чытаннях узялі ўдзел намеснік Пасла Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі, Саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі Аркадыуш Клэмбэк, старшыня Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі, перакладчык “Баладыны” на беларускую мову Лявон Баршчэўскі, удзельнікі гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі і Марыя Шарый, удзельнікі трыа “Вытокі” Аляксей Фралоў і Ірына Аўдзеева, першая намесніца старшыні ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай, журналісты часопіса “Мастацтва” Жана Лашкевіч, Дзмітрый Падбярэзскі і Антон Сідарэнка, а таксама іншыя прадстаўнікі беларускага культурнага і навуковага асяроддзя, выкладчыкі польскай мовы і вучні.
Рэжысёр Андрэй Саўчанка з акцёрамі “Тутэйшага тэатра” зрабіў тэатральныя пастаноўкі некаторых урыўкаў твора, музыку напісаў Канстанцін Яськоў.
Відэа даступнае да даступнае на нашым канале на YouTube – запрашаем да прагляду і абмеркавання.
Праект ажыццяўляецца пад дэвізам “Літаратура без межаў” у рамках грамадскай акцыі «Нацыянальнае чытанне» («Narodowe Czytanie»), якая ладзіцца з 2012 года і папулярызуе чытанне выдатных твораў польскай літаратуры.