Арганізатары Кангрэса трансгранічнага супрацоўніцтва Люблін 2020 запрашаюць прыняць удзел у Форуме партнёраў.
Сёлета мерапрыемства будзе праходзіць анлайн.
Мэты і перавагі:
- магчымасць усталявання новых кантактаў з установамі і арганізацыямі з Еўропы і краін Усходняга партнёрства
- абмен досьведам
- працэс набору ўдзельнікаў гарантуе, што тут Вы сустрэнеце невыпадковых людзей
Штодня мерапрыемства будзе збіраць практыкаў міжнароднага супрацоўніцтва па наступных тэматычных кірунках:
* дзень I (06.10.2020) – прадпрымальніцтва і міжсектарнае супрацоўніцтва для эканамічнага развіцця, уключаючы ахову навакольнага асяроддзя,
* дзень II (07.10.2020) – сацыяльная палітыка, уключаючы адукацыю і праекты па развіцці грамадзянскай супольнасці,
* дзень III (08.10.2020) – культура, турызм і спорт.
Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання, бізнесу, грамадскіх арганізацый, дзяржаўных устаноў, школ і ўніверсітэтаў.
Набор для ўдзелу ў Форуме адбываецца да 23 верасня 2020 года.
Форма заяўкі даступная на сайце: https://lublin2020.conrego.pl/ru у закладцы Форум партнёраў.