18.09.2020 Навіны

Прыём заяў на ўдзел у Форуме партнёраў

Форум адбываецца ў рамках Кангрэса трансгранічнага супрацоўніцтва Люблін 2020. Заявы прымаюцца да 23 верасня 2020 г.

Арганізатары Кангрэса трансгранічнага супрацоўніцтва Люблін 2020 запрашаюць прыняць удзел у Форуме партнёраў.

Сёлета мерапрыемства будзе праходзіць анлайн.

Мэты і перавагі:

  • магчымасць усталявання новых кантактаў з установамі і арганізацыямі з Еўропы і краін Усходняга партнёрства
  • абмен досьведам
  • працэс набору ўдзельнікаў гарантуе, што тут Вы сустрэнеце невыпадковых людзей

Штодня мерапрыемства будзе збіраць практыкаў міжнароднага супрацоўніцтва па наступных тэматычных кірунках:

* дзень I (06.10.2020) – прадпрымальніцтва і міжсектарнае супрацоўніцтва для эканамічнага развіцця, уключаючы ахову навакольнага асяроддзя,

* дзень II (07.10.2020) – сацыяльная палітыка, уключаючы адукацыю і праекты па развіцці грамадзянскай супольнасці,

* дзень III (08.10.2020) – культура, турызм і спорт.

Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання, бізнесу, грамадскіх арганізацый, дзяржаўных устаноў, школ і ўніверсітэтаў.

Набор для ўдзелу ў Форуме адбываецца да 23 верасня 2020 года.

Форма заяўкі даступная на сайце: https://lublin2020.conrego.pl/ru  у закладцы Форум партнёраў.

Scheduled Навіны