29.09.2020 - 27.11.2020 Аб`явы Iнстытута, Мастацтва

МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ 2020.

Аліцыя Врублеўска. "РЫФ".

29 верасня 2020 г. адкрываецца МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ 2020. У межах праекту будзе прадстаўлена экспазіцыя “Рыф” / “Reef” выдатнай польскай фотамастачкі Аліцыі Врублеўскай / www.alicjawroblewska.com/.

Сёлета арганізатары прынялі рашэнне не адмяняць і не пераносіць фестывалю і правесці яго ў адпаведнасці з планам, з 29 верасня да 27 лістапада 2020 года, з цэнтральнай экспазіцыяй у двары мінскага Культ.цэнтру «Корпус», дзе ў фармаце оўпэн-эйр будуць паказаныя 8 праектаў беларускіх і замежных фатографаў.У 2020-м у якасці прадмету візуальнага аналізу абрана тэма «выжыванне».

Час працы экспазіцыі ў двары: 10.00-21.00
Час працы Культ. цэнтра “Корпус”: 14.00-21.00 (Нядзеля-выхадны)
Адрас: пр-т Машэрава 9/8

Аліцыя Врублеўска. РЫФ (29.09-27.11)

РЫФ (2020)

Каралавыя рыфы – адна з самых чароўных і адначасова крохкіх прыродных з’яваў на планеце. Яны ўтвараюцца ў вадзе з пастаяннай тэмпературай, вышэйшай за 18° C. З прычыны забруджання навакольнага асяроддзя і глабальнага пацяплення, якое прыводзіць да павышэння тэмпературы сусветнага акіяну, рыфы пакутуюць ад абескаляроўвання. У 2017 годзе 90 % Вялікага бар’ернага рыфу вымерла. Калі мы не пачнём рабіць адпаведныя захады, рыфы рызыкуюць назаўсёды знікнуць.

 

Праект «Рыф» складаецца з фатаграфіяў прадметаў, цалкам створаных з аднаразовага пластыку (бутэлек, кубачкаў, саломінак, касметыкі, харчовай упакоўкі і г. д.). Усе яны аднойчы заменяць каралавыя рыфы. Калі мы не ўвядзем рэзкіх абмежаванняў у вытворчасць пластыкавых, асабліва аднаразовых, упаковак, рыфы будуць назаўсёды знішчаныя. Іх месца зоймуць вось такія сінтэтычныя творы антрапацэну*. Але ці тая гэта будучыня, якую мы хочам для сябе, планеты і нашых нашчадкаў?

  •     Антрапацэн — нефармальны геахраналагічны тэрмін, які абазначае геалагічную эпоху з настолькі высокім узроўнем чалавечай актыўнасці, што яна стала прычынаю біягеафізічных зменаў планетарнага маштабу. Неалагізм быў прапанаваны амерыканскім біёлагам Юджынам Ф. Стормэрам і атрымаў шырокі распаўсюд у 2000-х дзякуючы нідэрландскаму хіміку Паўлу Крутцэну.

Больш пра фестываль:
http://mfm.by/

from to
Scheduled ical Google outlook Аб`явы Iнстытута Мастацтва