16 кастрычніка 1978 года ў восьмым галасаванні, якое доўжылася з 14 кастрычніка, канклаў выбраў Папам Рымскім арцыбіскупа і мітрапаліта Кракава, 58-гадовага кардынала Караля Вайтылу – 264 кіраўніка каталіцкага касцёла, наступніка Святога Пятра. Кіраўніком каталіцкай супольнасці ўпершыню за 456 гадоў быў абраны Папа-неітальянец. Ён таксама быў першым з 1903 года Папам, які ніколі не быў чыноўнікам Рымскай курыі. Ён узяў сабе імя Ян Павел ІІ. У сваім першым папскім пасланні “Redemptor Hominis” (сакавік 1979 г.) ён патлумачыў свой выбар імя як прамую адсылку і працяг навучання сваіх папярэднікаў: Яна XXIII і Яна Паўла І.
Галоўным пасланнем яго пантыфікату лічацца словы Святога Айца: “Non abbiate paura… Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!”, якія прагучалі падчас цырымоніі пачатку пантыфікату на Плошчы святога Пятра ў Рыме 22 кастрычніка 1978 года. Яго пантыфікат доўжыўся амаль 28 гадоў і быў трэці па працягласці. Гэты пантыфікат называлі пераломным яшчэ да яго заканчэння. Гаворка ішла не толькі пра адкрыццё Каталіцкай Царквы шляхам увядзення рашэння II Ватыканскага сабора, але і пра заслугі Папы ў пытаннях экуменізму і дыялогу з іншымі рэлігіямі.
Папа Рымскі Ян Павел ІІ памёр 2 красавіка 2005 г у Рыме а 21:37. Ён быў беатыфікаваны 1 траўня 2011 года, кананізаваны 27 красавіка 2014 года.
Абранне Караля Вайтылы Папам Рымскім, Ватыкан, 16.10.1978 (фрагменты)