19.10.2020 Навіны

Памёр выбітны акцёр кіно і тэатра Войцех Пшоняк

У панядзелак 19 кастрычніка а 6-ай раніцы памёр Войцех Пшоняк. Выбітны акцёр кіно і тэатра. Яму было 78 гадоў

«У мяне няма пачуцця выканання працы. Я кажу, што я бываю акцёрам, а калі хтосьці прыцісне мяне да сцяны,то я кажу, што я акцёр, але ніколі  не скажу, што я займаюся акцёрскай прафесіяй. Я раблю тое, што мне падабаецца, у чым я бачу сэнс», – гаварыў ён.

Нарадзіўся 2 траўня 1942 года ў Львове. Будучы падлеткам, ён хацеў стаць музыкантам. Іграў у ваенным аркестры ў Глівіцэ, вучыўся ў класе габоя ў музычнай школе ў Бытамі. У 1968 г. скончыў Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу ў Кракаве, падчас вучобы выступаў у кракаўскім Тэатры «Сцэна STU”. Быў акцёрам тэатраў: Старога ў Кракаве (1968-72) і Нацыянальнага (1972-74) і Тэатра «Паўшэхны» ў Варшаве (1974-80). Пшоняк лічыцца адной з самых цікавых польскіх акцёрскіх постацей апошніх 40 гадоў.

Wojciech Pszoniak, Daniel Olbrychski i Andrzej Seweryn w filmie “Ziemia obiecana” (Materiały prasowe) https://gwiazdy.wp.pl

Ён выканаў каля 100 роляў у кіно, у тым ліку ў фільмах “Вяселле”,”Дантон ” і “Корчак” Анджэя Вайды,”Аўстэрыя ” Ежы Кавалеровіча. Сыграў  Уладзіслава Гамулку ў фільме “Чорны чацвер. Янек Вішнеўскі загінуў”, які распавядае пра пратэсты рабочых у Гдыні ў 1970 г. Ён таксама зняўся ў “Варшаўскай бітве 1920” Ежы Хофмана, а таксама ў фільмах “Меншае зло” Януша Маргенштэрна і “Маленькі экзамен на атэста сталасці 1947” Януша Маеўскага. У масавым уяўленні ён выступае перш за ўсё як Морыц Вельт – адзін з трох галоўных герояў “Зямлі запаветнай” Анджэя Вайды.

Больш пра акцёра:

Войцех Пшоняк у размове з журналістам і сатырыкам Міхалам Агуркам

Радыё «ZET».  Войцех Пшоняк – Шыман Маеўскі.

Войцех Пшоняк: Я баюся людзей без пачуцця гумару

А таксама  ТУТ і ТУТ

Фота: Michał Woźniak / East News https://wiadomosci.onet.pl/kraj/zmarl-wojciech-pszoniak-aktor-mial-78-lat/4zt44n9

Scheduled Навіны

Слухай Пясецкага! 🗓

Раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” пра небяспечнае і каларытнае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў славутага беларуска-польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага цяпер у аўдыёфармаце.
01 12.2020 31 12.2020 Літаратура, Навіны, Падзея