29.10.2020 Навіны

ЛІЧБАВЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫ МУЗЕЙ У ВАРШАВЕ

Лічбавы нацыянальны музей у Варшаве/ Muzeum Narodowe w Warszawie  прадстаўляе 60 тысяч музейных экспанатаў з ліку звыш 800 тысячаў аб’ектаў з музейных калекцый. Тут ёсць шэдэўры польскага жывапісу, скульптуры і графікі, старажытныя насценныя карціны з Фараса, адкрытыя польскімі археолагамі, сярэднявечнае і сучаснае мастацтва. Кожны, незалежна ад таго, дзе жыве, можа адправіцца ў віртуальную экскурсію ў Нацыянальны музей у Варшаве. Вэб-сайт персаналізаваны – карыстальнік можа праглядаць калекцыі з канкрэтнага перыяду альбо выбіраць канкрэтныя шэдэўры, а гісторыю сваіх пошукаў запісаць у сваім профілі на партале.

Fot. Adam Oleksiak/MNW

Асабліва цікавыя аб’екты знаходзяцца ў раздзеле шэдэўраў/arcydzieła  – кажа Караліна Табак, загадчыца аддзела лічбовай і візуальнай дакументацыі Нацыянальнага музея ў Варшаве. – Мы таксама запрашаем на тэматычныя сцежкі – інтэрактыўныя прэзентацыі музейных калекцый, а таксама да прагляду іншых культурных экспанатаў , такіх як Фарас – скарбы пустыні, Злачынства і смерць, Дзіця, У майстэрні мастака. У Лічбавым Нацыянальным музеі ў Варшаве можна ўбачыць буйны план, напрыклад, карціны Яна Матэйкі “Грунвальдская бітва”, і націснуўшы на спецыяльныя маркеры, можна ўбачыць прадстаўленых на ёй персанажаў.

Fot. Adam Oleksiak/MNW

Аматары мастацтва могуць спампаваць фота аб’екта, які ім асабліва спадабаецца. На партале фатаграфіі твораў мастацтва суправаджаюцца інфармацыяй пра ўмовы іх выкарыстання, уключаючы аўтарскія правы. Выявы аб’ектаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе (калі прайшло як мінімум 70 гадоў з дня смерці стваральніка), можна загружаць, апрацоўваць і выкарыстоўваць без якіх-небудзь абмежаванняў, таксама ў камерцыйных мэтах. Рэпрадукцыі, размешчаныя на партале Лічбавага Нацыянальгнага музея , можна выкарыстоўваць для стварэння ўласных гаджэтаў.

Scheduled Навіны

Слухай Пясецкага! 🗓

Раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” пра небяспечнае і каларытнае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў славутага беларуска-польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага цяпер у аўдыёфармаце.
01 12.2020 31 12.2020 Літаратура, Навіны, Падзея