3.11.2020 Літаратура, Навіны, Падзея

Месяц польскай літаратуры

Па шматгадовай традыцыі ў лістападзе Польскі Інстытут у Мінску запрашае ўсіх аматараў літаратуры на цыкл сустрэч “Месяц польскай літаратуры”. І гэты год не стане выключэннем, хоць пандэмія і змяніла фармат мерапрыемстваў. На жаль, мы не зможам сустрэцца з Вамі ўжывую, але тым не менш Вас чакаюць сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі, літаратурнымі крытыкамі і шчырыя размовы пра польскую літаратуру анлайн.

На першай сустрэчы Андрэй Хадановіч распавядзе пра традыцыі “Месяца” і планы на літаратурны лістапад’2020, запрашаем Вас у аўторак 3 лістапада а 18-ай гадзіне на прамы эфір на  старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку.

Таксама пагаворым пра Дзень усіх святых, які выпадае на 1 лістапада, у літаратуры і не толькі.

Scheduled Літаратура Навіны Падзея