13.11.2020 Навіны

Адкрыты набор у “XVIII Усходнюю зімовую школу”

Аддзяленне Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта аб’яўляе набор на «Усходнюю зімовую школу».

У праграме:

  • лекцыі і семінары,
  • міжнародная каманда выкладчыкаў,
  • сустрэчы і культурная праграма.

Тэрмін і месца: Варшава, 28 лютага — 14 сакавіка 2021 года.

Кандыдаты: студэнты апошняга курса гуманітарных напрамкаў (да 25-гадовага ўзросту), якія рыхтуюць дыпломную працу па гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Спецыяльнасць: гісторыя, паліталогія, міжнародныя адносіны, сацыялогія, філалогія, літаратура, культуразнаўства, этналогія, геаграфія, правазнаўства, эканоміка.

Апошні тэрмін падачы заявы: 15 студзеня 2021 г.

Усе пытанні па праграме можна кіраваць на адрас wsl.studium@uw.edu.pl  

Падрабязнасці www.studium.uw.edu.pl

Scheduled Навіны