20.11.2020 Навіны

Запрацаваў сайт, адрасаваны польскім сем’ям за мяжой

www.dziecizagranica.gov.pl

Абарона правоў і інтарэсаў польскіх грамадзян за мяжой, асабліва самых малодшых, з’яўляецца абавязкам Польшчы, – сказаў міністр замежных спраў Збігнеў Рау падчас выступу, прысвечанага дзейнасці сайта dziecizagranica.gov.pl, адрасаванага польскім сем’ям, якія жывуць за мяжой.

Дзякуючы сумеснай ініцыятыве Міністэрства замежных спраў і Упаўнаважанага па правах дзіцяці польскія сем’і, якія пражываюць за межамі Польшчы, праз сайт могуць у даступнай форме азнаёміцца з асноўнымі правіламі, якія рэгулююць становішча дзіцяці і яго бацькоў у дадзенай еўрапейскай краіне. – Я перакананы, што створаны ( … ) інфармацыйны партал паслужыць арыенцірам для польскіх сем’яў і дазволіць ім лепш адаптавацца ў грамадстве абранай краіны, – дадаў у сваім выступе міністр Рау.

Партал dziecizagranica.gov.pl гэта крыніцы ведаў, сярод іншага, пра мадэль адукацыі, сістэму сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага забеспячэння ў краінах Еўрапейскага Саюза і Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Ісландыі і Нарвегіі. На сайце таксама ўтрымліваецца інфармацыя аб дапамозе, якую мясцовыя ўлады могуць прапанаваць польскім сем’ям. Такія веды дазволяць пазбегнуць магчымых праблем, якія ўзнікаюць з-за няведання мясцовых законаў, а таксама палегчаць пошук кантакту з адпаведнымі ўстановамі ў надзвычайных сітуацыях.

Сайт пачаў працу ў 31-ю гадавіну прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці.

Scheduled Навіны