7.12.2020 Навіны

Сейм Рэспублікі Польшча абраў апекуноў 2021 года

Сейм абраў апекуноў 2021 года: кардынал Стэфан Вышынскі, Станіслаў Лем, Цыпрыян Каміль Норвід, Кшыштаф Каміль Бачыньскі і Тадэвуш Ружэвіч. Таксама 2021 год будзе годам Канстытуцыі 3 траўня.

На 2021 год прыпадае 40-я гадавіна смерці кардынала Стэфана Вышынскага, а таксама 120-ы дзень нараджэння святара. У рэзалюцыі адзначаецца, што кардынал Вышынскі быў прапаведнікам універсальных хрысціянскіх каштоўнасцей і дзяржаўным дзеячам. Выступаў ад імя Радзімы, патрабуючы ад камуністычных уладаў павагі да рэлігійнай свабоды і абараняючы польскую культуру. У тэксце нагадваецца, што кардынал Вышынскі падкрэсліваў неабходнасць разумення важнасці свабоды Народа, якая для кожнага грамадзяніна павінна быць вялікім дабром і рэальнай уласнасцю. «Свабода народа была для Прымаса тысячагоддзя прыярытэтам святарскай і грамадскай дзейнасці», – сказана ў дакуменце.

Сейм абвясціў 2021 Годам Станіслава Лема – самага выбітнага прадстаўніка польскай фантастыкі і аднаго з самых чытаных пісьменнікаў-фантастаў у свеце, аўтара «Кіберыяды»,«Салярыса» і «Казак робатаў». На наступны год прыпадае стагоддзе з дня нараджэння пісьменніка. «У сваіх разважаннях аб стане сучаснага чалавека, наступствах тэхнічнага і цывілізацыйнага прагрэсу ён бачыў шмат пытанняў, фундаментальных для сучаснай культуры і думкі. Ён перасцерагаў ад негатыўных наступстваў тэхнічнага развіцця цывілізацыі, а яго тэарэтычныя працы і футуралагічныя прагнозы аказваюць значны ўплыў на вызначэнне месца чалавецтва ў сусвеце і прагназаванне яго лёсу», – гаворыцца ў тэксце рэзалюцыі.

Прынятая пастанова ўстанаўлівае 2021 Годам Цыпрыяна Каміля Норвіда (200 гадоў з дня нараджэння), выдатнага паэта, драматурга, празаіка, мысляра і мастака. У сваёй творчасці Норвід апеляваў да нацыянальных і агульнаеўрапейскіх традыцый і ў той жа час быў адважным наватарам. «Творчы ўклад Норвіда ў сучасную польскую літаратуру, а ў больш шырокім сэнсе ў польскую культуру, велізарны, у многіх сферах вырашальны. У знак прызнання заслуг для польскага мастацтва, для польскага інтэлектуальнага жыцця і польскай культуры, у двухсотгоддзе з дня нараджэння, Сейм Рэспублікі Польшча аб’яўляе 2021 год Годам Цыпрыяна Норвіда», – гаворыцца ў паведамленні.

Кшыштаф Каміль Бачыньскі – адзін з самых выбітных прадстаўнікоў паэтаў «пакалення Калумбаў» – з’яўляецца яшчэ адным апекуном 2021 года. Ён быў пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам Арміі Краёвай, а два гады таму, па распараджэнні прэзідэнта Анджэя Дуды, быў узнагароджаны Камандорскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы за выдатныя заслугі ў імя незалежнасці Польшчы і дасягненні ў дзейнасці па развіцці польскай культуры. «У знак прызнання яго заслуг перад польскім мастацтвам, польскай незалежнасцю і польскай культурай, у сотую гадавіну з дня нараджэння, Сейм Рэспублікі Польшча аб’яўляе 2021 год годам Кшыштафа Каміля Бачыньскага. У той жа час Сейм Рэспублікі Польшча аддае даніну павагі іншым прадстаўнікам паэтаў «пакалення Калумбаў», якія загінулі падчас нямецкай акупацыі: Тадэвушу Гайцы, Яну Рамоцкаму, Здзіславу Страіньскаму, Юзафу Шчэпаньскаму і Анджэю Тшэбіньскаму», – падкрэсліваецца ў тэксце дакумента. На 2021 год прыпадае 100-я гадавіна з дня нараджэння паэта.

Апекуном 2021 года стаў таксама Тадэвуш Ружэвіч – выбітны польскі паэт, драматург, празаік і сцэнарыст, цесна звязаны з лёсам ваеннага пакалення, уважлівы назіральнік за паўсядзённым, сацыяльным і палітычным жыццём. На 2021 год прыпадае 100-ы юбілей з дня нараджэння Ружэвіча. «Філасофская і экзістэнцыйная глыбіня, якая прысутнічае ў творчасці Ружэвіча, носіць універсальны характар, дзякуючы чаму яна не толькі трапляе да аўдыторыі з усяго свету, але яшчэ доўга будзе аказваць уплыў на сучасную польскую літаратуру», – гаворыцца ў дакуменце.

Сейм таксама прыняў пастанову, якая аб’яўляе 2021 Годам Канстытуцыі 3 траўня. Прыняты ў 1791 годзе Сеймам Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага акт увёў падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, даваў гарантыі грамадзянскіх свабод, хрысціянскіх традыцый, талерантнасці і каштоўнасцей Асветніцтва. Першы ў Еўропе і другі ў свеце ўрадавы законапраект быў сведчаннем глыбокага патрыятызму і разумення грамадзянскіх і сацыяльных спраў. «Сейм Рэспублікі Польшча, усведамляючы значэнне Канстытуцыі 3 траўня як важнага элемента калектыўнай памяці, аддаючы даніну павагі ўсім, хто ўнёс свой уклад у стварэнне гэтага векапомнага акта –палітычным мыслярам, дэпутатам Чытырохгадовага Сейма, прадстаўнікам тагачаснага патрыятычнага лагера і пакаленням палякаў, нязломная барацьба якіх дапамагла перажыць гады няволі і аднавіць незалежнасць, заклікае задумацца над спадчынай Канстытуцыі 3 траўня ў цяперашні час», – заяўлена ў рэзалюцыі.

Крыніца: www.sejm.gov.pl

Scheduled Навіны