9.12.2020 Мастацтва, Навіны

Прэзентацыя бюста Фердынанда Рушчыца

9 снежня 2020 года ў Пасольстве Польшчы ў Мінску прайшла прэзентацыя бюста Фердынанда Рушчыца з нагоды 150-ай гадавіны з дня нараджэння Мастака.

Сустрэча адбылася з удзелам, сярод іншых,  часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага, часовай паверанай у справах Літвы ў Беларусі Асты Андрыяўскене, Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Цэзарыя Карпіньскага, аўтара бюста скульптара Валяр’яна Янушкевіча, прадстаўнікоў СМІ і прыходу святога Міхаіла Архангела ў Багданаве – былым маёнтку сям’і Рушчыцаў.

У бліжэйшы час бюст будзе выстаўлены ў Пасольстве Польшчы ў Мінску, а пасля будзе ўсталяваны ў Багданаве каля Касцёла Святога Міхаіла Архангела, які ўвекавечыў на сваёй карціне “Пад касцёлам” Фердынанд Рушчыц (Нацыянальны мастацкі музей у Мінску).

Scheduled Мастацтва Навіны