17.12.2020 Аб`явы Iнстытута, Навіны

Андрэй Хадановіч атрымаў узнагароду імя Ежы Гедройца

Сардэчныя віншаванні! Нам вельмі прыемна паведаміць, што адзін з самых выбітных сучасных беларускіх паэтаў і перакладчык, шматгадовы партнёр і сябра Польска Інстытута Андрэй Хадановіч атрымаў прэстыжную Прэмію імя Ежы Гедройца.

Прэмія імя Ежы Гедройца была ўстаноўленая рэдакцыяй газеты “Reczpospolita” ў 2001 годзе, у першую гадавіну смерці славутага рэдактара і палітыка, заснавальніка “Культуры” і Літаратурнага інстытута ў Парыжы. Узнагароду могуць атрымаць асобы ці ўстановы, якія кіруюцца прынцыпамі, якіх прытрымліваўся Ежы Гедройц. Іх асаблівасць – бескарысны клопат пра грамадскія інтарэсы, умацаванне пазіцый Польшчы ў Еўропе і паглыбленне дыялогу паміж народамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Урачыстая цырымонія ўпершыню адбылася віртуальна. Паглядзць запіс можна ТУТ

Крыніца: https://www.rp.pl

Scheduled Аб`явы Iнстытута Навіны