19.12.2020 - 6.01.2021 Навіны

Фільм “12 калядных страў”

Дарагія сябры,
набліжаюцца Каляды, але перш чым мы павіншуем адзін аднаго са Святамі, падзелімся аплаткам і распакуем падарункі, мы павінны падрыхтавацца да каляднай вячэры – Wigilii, якая глыбока ўкаранілася ў польскай святочнай традыцыі.
Сардэчна запрашаем Вас паглядзець фільм “12 КАЛЯДНЫХ СТРАЎ”, які распавядае пра польскую кухню, традыцыі і звычаі. Дзякуючы цікаваму аповеду спадарыні Агнешкі Крэнгліцкай, адной з вядомых польскіх рэстаратарак мы маем магчымасць даведацца пра кулінарныя (і не толькі) спосабы ці нават таямніцы, звязаныя з падрыхтоўкай каляднай вячэры.
Мы шчыра спадзяемся, што, нягледзячы на абмежаванні, звязаныя з пандэміяй, надыходзячыя Каляды будуць сямейнымі, цёплымі і поўнымі святочных пахаў і водараў…

ЗАПРАШАЕМ ДА ПРАГЛЯДУ! 
ФІЛЬМ НА ПЛАТФОРМЕ VIMEO
Фільм даступны да прагляду да 06:01:2021 года
Ёсць магчымасць выбару субцітраў на беларускай мове.

СМАЧНЫХ СВЯТАЎ!

from to
Scheduled Навіны