3.02.2021 Аб`явы Iнстытута, Навіны, Польская мова

Прэм’ера падручніка настаўніка да “POLSKI krok po kroku 2”

Школа замежных моў GLOSSA запрашае на прэм’еру (анлайн) выдавецкай навінкі – падручніка настаўніка да “POLSKI krok po kroku 2”. У рамках прэм’еры прадугледжана кароткая прэзентацыя навінкі і семінар, у якім будуць паказаныя практычныя ідэі для ўрокаў. Таксама будзе магчымасць пагутарыць з аўтаркамі – Іааннай Станэк і Івонай Стэмпэк.

Сярод удзельнікаў будуць разыграныя 5 асобнікаў “Podręcznika nauczyciela 2”  з аўтографам аўтаркі. Акрамя таго, усе ўдзельнікі прэм’еры атрымаюць дыплом аб удзеле ў прэм’еры і магчымасць замовіць навінку са зніжкай 30%.

Падаць заяву на ўдзел у прэм’еры Вы можаце да 1 лютага, зарэгістраваўшыся ТУТ або адправіўшы паведамленне на адрас: szkolenia@glossa.pl (указаць імя і прозвішча ўдзельніка).

УВАГА: колькасць месцаў абмежаваная!

Дата: 3 лютага 2021 года, 19:00PL/21:00BY
Месца: анлайн

Праграма прэм’еры

  • Прывітанне і прадстаўленне каманды „Podręcznik nauczyciela 2, POLSKI krok po kroku”
  • Прэзентацыя навінкі і майстар-клас ад аўтаркі Іаанны Станэк па працы з падручнікам
  • Час для пытанняў і размоў з аўтаркамі
  • Розыгрыш падпісаных аўтаркай асобнікаў „Podręcznika nauczyciela 2”
Scheduled Аб`явы Iнстытута Навіны Польская мова