25.01.2021 Літаратура, Навіны

Адмысловы інтэрнэт-сэрвіс Польскага радыё да юбілею Кшыштафа Каміля Бачыньскага

З нагоды святкавання 100-ай гадавіны з дня нараджэння Кшыштафа Каміля Бачыньскага, аднаго з самых выбітных прадстаўнікоў “пакалення Калумбаў”, грамадскае Польскае радыё падрыхтавала спецыяльны інтэрнэтны сервіс, прысвечаны жыццю і творчасці паэта.

Сайт складаецца з унікальных архіўных запісаў Польскага радыё: аповеды членаў сям’і, сяброў і знаёмых, жаўнераў і калег з падполля, а таксама выказванні біёграфаў і літаратурных экспертаў.

Можна таксама паслухаць вершы паэта ў інтэрпрэтацыі многіх вядомых акцёраў, а таксама песні на ягоныя тэксты. Сярод выканаўцаў: Эва Дэмарчык, Станіслава Цяліньска, Габа Кулька, Гжэгаж Турнау, Лешэк Длугаш, Мэля Катэлюк, Хор польскага радыё і гурт “Квадрафонік”.

>>Перайсці на інтэрнэт-сэрвіс Бачыньскага<<

Сэрвіс створаны ў рамках святкавання года Кшыштафа Каміля Бачыньскага, які быў аб’яўлены Сеймам Польшчы ў стагоддзе з дня нараджэння творцы ў знак прызнання яго заслуг перад польскім мастацтвам, польскай незалежнасцю і польскай культурай.

Крыніца: www.polskieradio.pl

Scheduled Літаратура Навіны