27.01.2021 Навіны

76-ая гадавіна вызвалення нямецкага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера і лагера смерці Асвенцым

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, абвешчаны  Генеральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе ў гонар тых, хто пацярпеў ад нацызму. Дата выпадае на гадавіну вызвалення  нямецкага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц Чырвонай Арміяй.

Галоўным матывам 76-ай гадавіны вызвалення будзе лёс дзяцей у Асвенцыме.

– У Асвенцыме было забіта больш за 200 тысяч дзяцей. Абсалютна нявінных, добрых, даверлівых дзяцей, якія цікавіліся жыццём і любілі сваіх блізкіх. Ніколі свет дарослых – так часта несправядлівы і жорсткі – не выяўляў настолькі моцна сваёй бессардэчнасці, свайго зла. Гэта немагчыма апраўдаць ні ідэалогіяй, ні разлікамі, ні палітыкай. У гэтым годзе гадавіну вызвалення мы хочам прысвяціць усім маладым ахвярам лагера, – адзначае дырэктар Дзяржаўнага музея Асвенцым-Біркенаў доктар Пётр М. А. Цывінскі.

Паводле ацэнак, у Асвенцым было дэпартавана не менш за 232 тыс. дзяцей, з якіх каля 216 тыс. складалі габрэі, 11 тыс. цыгане, каля 3 тыс. палякі, больш за 1 тыс. беларусы і некалькі сотняў рускіх, украінцаў і іншых. Усяго ў лагеры было зарэгістравана каля 23 тыс. дзяцей і падлеткаў, з якіх у студзені 1945 года на тэрыторыі Асвенцыма было вызвалена крыху больш за 700.

Праграма ўрачыстасцяў

У сувязі з пандэміяй каранавіруса святкаванне будзе праходзіць не на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса, а ў інтэрнэт-прасторы. Урачыстасці можна глядзень без рэгістрацыі на наступных сайтах:

www.auschwitz.org
76.auschwitz.org
facebook.com/AuschwitzMemorial
twitter.com/MuzeumAuschwitz
https://www.youtube.com/AuschwitzMemorial

 

 

Scheduled Навіны