2.02.2021 - 5.02.2021 Аб`явы Iнстытута, Навіны

Інфармацыя для чытачоў нашай Бібліятэкі

Паважаныя чытачы!

На жаль, Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску застаецца зачыненай. Калі вы хочаце вярнуць кнігі ў Бібліятэку, ласкава запрашаем усіх ахвочых 2.02. (аўторак), 3.02. (серада) і 5.02.  (пятніца) лютага з 09:00 да 17:00. Ля ўвахода ў Польскі Інстытут будзе стаяць спецыяльная скрынка, куды можна пакласці кнігі. Пасля дэзынфекцыі кнігі будуць выкраслены з чытацкіх абанементаў.

Важна: кнігі будуць прымацца толькі ў пазначаныя дні. Вяртанне кніг у згаданыя тэрміны не з’яўляецца абавязковыманіякія штрафы спаганяцца не будуць. Вы можаце спакойна чытаць кнігі да адкрыцця Бібліятэкі, спадзяемся, што гэта адбудзецца неўзабаве. Жадаем усім здароўя!

Па ўсіх пытаннях – biblioteka.minsk[at]instytutpolski.pl, + 375 17 378 87 16.

from to
Scheduled Аб`явы Iнстытута Навіны