21.03.2021 Літаратура, Навіны

Сусветны дзень паэзіі

Сусветны дзень паэзіі – свята, якое штогод адзначаецца 21 сакавіка згодна з рэзалюцыяй ЮНЕСКА ад 15 лістапада 1999 г. Свята заклікае да папулярызацыі чытання, напісання, публікацыі і выкладання паэзіі ва ўсім свеце.

Жадаем усім паэтам моцнага здароўя, бясконцага творчага натхнення і мноства літаратурных поспехаў!

 

Да гэтай нагоды партал Culture.pl падрыхтаваў анімацыйны ролік да верша Віславы Шымборскай “Маленькая дзяўчынка сьцягвае абрус”, чытае аўтарка.

Вершы Шымборскай – гэта не паэзія вялікіх ідэй. Гэта паэзія дробных падзей, звычайных прадметаў, трохі падобная на Белашэўскага, але і крыху іншая. Таму што за гэтай штодзённасцю ў кракаўскай набілісткі заўсёды глыбокае другое дно. У дадзеным выпадку гэта досед як аснова для ўступлення ў дарослае жыццё, бо, у рэшце рэшт, у дарослае жыццё можна ўступаць у любым узросце, нават маючы ўсяго толькі гадок.

У гэтага верша ёсць свая гісторыя – ах, як любяць іх чытачы! Вось жа знішчальніцай хатняга сервізу з’яўляецца Наталля, дачка шматгадовага сакратара паэткі Міхаіла Русінка. Дарослая ўжо Наталка паглядзела гэты фільм, і ён ёй вельмі спадабаўся.

Такім чынам, калі творчасць Шымборскай не з’яўляецца ні паэзіяй ідэй, ні паэзіяй паўсядзеннасці, то што ж гэта такое, спытаеце вы. Можа, гэта проста паэзія жыцця? Ці гэта наогул не паэзія, а само жыццё?

Віслава Шымборска “Малая дзяўчынка сьцягвае абрус”

 Трошкі больш за год яна на гэтым сьвеце,
таму на гэтым сьвеце ня ўсё яшчэ дасьледавана
і ўзята пад кантроль.

Цяпер выпрабоўвае рэчы,
што ня могуць рухацца самі.

Ім трэба дапамагаць,
перасоўваць, штурхаць,
браць іх зь месца і пераносіць.

Ня ўсе яны гэтага хочуць, напрыклад, шафа,
буфет, няўступныя сьцены, стол.

А вось абрус на ўпартым стале
– калі добра ўхапіць за край –
выяўляе жаданьне ехаць.

А на абрусе шклянкі, талерачкі,
малочнік, лыжачкі, сподачак
аж дрыжаць ад ахвоты.

Вельмі цікава,
які рух яны выберуць,
калі будуць хістацца на краі:
вандроўку па столі?
палёт вакол лямпы?
скок на падваконьне, а адтуль на дрэва?

Сэр Ньютан яшчэ ня мае з гэтым нічога агульнага.
Няхай глядзіць сабе зь неба і махае рукамі.

Гэты досьлед мусіць адбыцца.
І адбудзецца.

Пераклала Марына Казлоўская

 

Здаўна Польшча лічылася краінай паэтаў, нездарма ў польскай мове выраз “паэт-прарок” – не метафара, а штодзённая фігура маўлення ў дачыненні да Міцкевіча або Cлавацкага. Што адбываецца ў польскай паэзіі зараз? Пра спецыфічную мову польскай паэзіі, пра тое, хто вызначае сёння яе аблічча, якія тэндэнцыі характэрныя для творчасці польскіх паэтаў, распавядае Ігар Бялоў у кароткім гідзе па сучаснай польскай паэзіі.
Рэч Паспалітая паэтаў. Гід па сучаснай польскай паэзіі (на рускай мове)

Scheduled Літаратура Навіны