27.03.2021 Навіны, Тэатр

27 сакавіка – Сусветны дзень тэатра

СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА адзначаецца ўжо шэсцьдзесят гадоў. Свята было заснавана ў 1961 годзе па ініцыятыве Міжнароднага інстытута тэатра ў памяць інаўгурацыі ў Парыжы, 27 сакавіка 1957 года, Тэатра Нацый – фестывалю, падчас якога сабраліся калектывы з абодвух бакоў жалезнай заслоны.

Кожны год у Сусветны дзень тэатра гучыць пасланне, падрыхтаванае выбітнай асобай сусветнай сцэны. З першым пасланнем у 1962 годзе звярнуўся Жан Както.

Аўтаркай паслання ў гэтым годзе з’яўляецца ХЭЛЕН МІРЭН – выбітная брытанская акторка тэатра, кіно і тэлебачання.

У пасланні на 2021 год Хэлен Мірэн падкрэслівае важнасць творчых намаганняў тэатральнага асяроддзя ў цяжкі час пандэміі, у той жа час паказвае на тое, што нестабільная мастацкая прафесія здольная загартаваць творцаў, дазваляючы ім лягчэй адаптавацца да розных умоў. Мірэн сваё пасланне заканчвае аптымістычна – верай ў сілу тэатра, чаканнем новых мастацкіх пачынанняў, якія ствараюцца з яшчэ большай энергіяй.

ПАСЛАННЕ ХЭЛЕН МІРЭН ДА СУСВЕТНАГА ДНЯ ТЭАТРА 2021

Мы перажываем вельмі складаны час для жывых выступаў. Многія артысты, тэхнікі і тэатральныя майстры, у тым ліку жанчыны, змагаюцца ў сваёй прафесіі, якая і без таго была нестабільнай. Магчыма, менавіта гэтая пастаянна прысутная нявызначанасць зрабіла іх больш здольнымі перажыць пандэмію – з досціпам і мужнасцю.

У новых абставінах іх уяўленне перанеслася на вынаходлівыя, забаўныя і кранальныя спосабы зносін з гледачамі, вядома, шмат у чым дзякуючы Інтэрнэту.

Людзі распавядаюць адзін аднаму гісторыі з таго часу, як яны жывуць на зямлі – выдатная культура тэатра будзе жыць, пакуль мы застаемся тут.

Творчы імпульс пісьменнікаў, сцэнографаў, танцораў, спевакоў, акцёраў, музыкаў, рэжысёраў ніколі не будзе падаўлены, і ў найбліжэйшай будучыні ён зноў заквітнее – напоўнены новай энергіяй і новым успрыняццем свету, якое ўсе мы падзялем.

Я з нецярпеннем чакаю гэтага!

 Па матэрыяле www.narodowy.pl

Scheduled Навіны Тэатр