Велікодныя святы – гэта ўнікальны час і найважнейшае свята ў хрысціянскай рэлігіі. Велікоднае святкаванне суправаджаецца прыгожымі абрадамі і народнымі традыцыямі. У сувязі з гэтым мы хацелі б бліжэй пазнаёміць вас са святкаваннем Вялікадня ў Польшчы.
У Святы тыдзень запрашаем вас анлайн-экскурсію ў гістарычныя інтэр’еры Палаца біскупа Эразма Цёлкі – філіяла Нацыянальнага музея ў Кракаве, размешчанага на вул. Кананічнай, 17, дзе прадстаўлены творы польскага сярэднявечнага і сучаснага мастацтва, у прыватнасці, страсной тэматыкі.
У фотагалерэі прадстаўлены працы з калекцый музея, якія апавядаюць пра апошнія хвіліны жыцця Ісуса Хрыста – ад пацалунка Іуды, праз пакуты перад укрыжаваннем, да смерці на крыжы.
СТРАСНЫЯ МАТЫВЫ ў калекцыі Кракаўскага Нацыянальнага музея
Дзетак разам з бацькамі запрашаем да прагляду адукацыйных ролікаў, якія прадастаўляюць вялікодныя звычаі: асвячэнне пальмаў, ежы, роспіс велікодных яек. У іх расказваецца пра рэзурэкцыю (велікодную ютрань), святочнае снеданне, пошукі зайчыка, і Смігус-дынгус, альбо Мокры панядзелак. А таксама шмат цікавага пра Вялікдзень у Польшчы і ў свеце.
Запрашаем таксама наведаць анлайн Этнаграфічны музей у Вроцлаве, дзе адбылася выстава велікодных яек і пальмаў, упрыгожванняў, калядных паштовак, ягнят…
Экспазіцыю складаюць працы 40 мастакоў, пераважна з Ніжняй Сілезіі і Апольшчыны.
Аматараў мастацкай творчасці запрашаем на ўрокі размалёўвання велікодных яек
а таксама ў Музей курпёўскай культуры у Астралэнцы
Напэўна, усіх “кухараў” зацікавяць Велікодныя смакі Ловіча. Запрашаем вас паглядзець кулінарную праграму “Велікодныя смакі Ловіча”, якая была створана з мэтай папулярызацыі культурнай спадчыны лавіцкай зямлі. У праграме прадстаўлены рэцэпты страў рэгіянальнай кухні.
Эпізод 1 – рэцэпты і прыгатаванне рэбраў, тушаных у капусце, клёцак, закваскі для жура.
Эпізод 2 – рэцэпты і прыгатаванне вяндіны ў яйках і тварожнага пірага (сэрніка).
Шчаслівага Вялікадня!