16.04.2021 Літаратура, Навіны

Бясплатныя электронныя кнігі з творамі Станіслава Лема на polona.pl

Станіслаў Лем, адзін з самых вядомых у свеце польскіх пісьменнікаў XX стагоддзя, аўтар самых чытаных і найбольш часта перакладаных у свеце навукова-фантастычных твораў, быў адзінагалосна абвешчаны Сеймам Рэспублікі Польшча літаратурным апекуном года 2021. Нацыянальная бібліятэка Польшчы прапануе некалькі яго твораў, выбраных па ўзгадненні з сынам пісьменніка. Электронныя кнігі можна бясплатна чытаць анлайн або спамаваць у фарматах EPUB, MOBI і PDF з лічбавай бібліятэкі polona.pl.

Каб загрузіць электронную кнігу, проста націсніце на значок “СПАМПАВАЦЬ” у правым верхнім куце і абярыце адзін з даступных фарматаў.

Доступ да такіх твораў, як:

стаў магчымым дзякуючы невыключным ліцэнзіям, атрыманым ад спадчынніка пісьменніка за кошт сродкаў Нацыянальнай праграмы развіцця чытання.

Усе электронныя кнігі можна знайсці на polona.pl у спецыяльнай лічбавай калекцыі да Года Станіслава Лема. Чытаце і дзяліцеся інфармацыяй пра легальныя і бясплатныя электронныя кнігі. Гэта ж менавіта Лем прадказаў з’яўленне прылад для чытання электронных кніг у рамане “Вяртанне з зорак”, дзе гэтая прылада называлася “аптон”: “Кнігі – крышталікі з зафіксаванай у іх  інфармацыяй. Чыталі іх з дапамогай аптона. Ён быў нават падобны на кнігу, але з адной-адзінай старонкай паміж вокладкамі. Пасля дотыку на ёй з’яўлялася чарговая старонка тэксту”.


Polona.pl – гэта найбуйнейшая лічбавая бібліятэка ў Польшчы і адна з найбуйнейшых у Еўропе, адкрытая для ўсіх кругласутачна, з любой кропкі свету і без якіх-небудзь абмежаванняў. Гэта бясплатны, шырокі доступ да лічбавых матэрыялаў высокай якасці: кніг, часопісаў, рукапісаў, старадаўніх кніг, карт, малюнкаў, гравюр, фатаграфій, паштовак, нот і лістовак, а таксама электронных кніг і аўдыёкніг.

Нацыянальная бібліятэка, дзякуючы ліцэнзіям, які прадастаўляюць аўтары ці іх спадкаемцы, можа дзяліцца творчасцю, не парушаючы аўтарскіх правоў. У мінулым годзе ў рамках Нацыянальнай праграмы развіцця чытання былі атрыманыя ліцэнзіі ад больш чым 120 аўтараў або іх нашчадкаў. Сярод іх былі: Збігнеў Герберт, Тадэвуш Ружэвіч, Яраслаў Івашкевіч, Станіслаў Бараньчак, Яцэк Бахэньскі, Іаанна Папузіньска, Ян Палькоўскі, Стэфан Тэмерсан, Уршуля Козял, Рышард Крыніцкі, Поля Гаявічыньска, Адам Загаеўскі.

[крыніца: bn.org.pl]

Scheduled Літаратура Навіны