2.05.2021 Навіны

Святкаванне Дня Палоніі і палякаў за мяжой і Дня сцяга Рэспублікі Польшча

Усталяванне свята Палоніі і палякаў за мяжой было прызнаннем гістарычнага ўнёску эміграцыйнага асяроддзя ў рэалізацыю нацыянальных мэтаў краіны продкаў. Сумеснае святкаванне яго з Днём сцяга Рэспублікі Польшча заклікана схіліць палякаў да разваг аб найлепшых старонках гісторыі Польшчы.

У гэтым годзе Дзень Палоніі і палякаў за мяжой мы адзначаем дзевятнаццаты раз. Тым самым падкрэсліваем шматвяковыя дасягненні паланійных асяроддзяў у аднаўленне Польшчай незалежнасці, вернасць і прыхільнасць польскасці, а таксама дапамогу Радзіме ў самыя складаныя часы. Мы падкрэсліваем, што гэта свята таксама і тых, хто, жывучы ўдалечыні ад роднай зямлі, зрабіў свой унёсак у развіццё сусветнага здабытку чалавецтва.

Гэта святкаванне суправаджае ўстаноўленае парламентам свята Дня сцяга Рэспублікі Польшча як аднаго з галоўных дзяржаўных сімвалаў. Сімвал Польшчы, які знаходзіцца з намі ва ўсе важныя моманты: падчас вялікіх дзяржаўных урачыстасцяў, у дні жалобы, у моманты хваляванняў і радасці – з’яўляецца выражэннем павагі да супольнасці, якую мы ствараем.

На жаль, нават у XXI стагоддзі, у свеце шырока гарантаваных правоў і свабод, наша нацыянальная ідэнтыфікацыя сутыкаецца з рэпрэсіямі або дзеяннямі, якія парушаюць правы нацыянальных меншасцяў. Таксама пра гэты аспект нашай ідэнтычнасці мы павінны памятаць, адзначаючы дзень Палоніі і Дзень сцяга Рэспублікі Польшча.

У гэты асаблівы дзень мы выказваем глыбокую падзяку Палоніі і палякам за мяжой за партнёрства ў рэалізацыі знешняй палітыкі краіны і ў прасоўванні польскіх інтарэсаў у свеце. У гэты дзень мы асабліва дзякуем за стварэнне станоўчага меркавання пра палякаў, за выкананне ролі амбасадара польскасці, за захаванне роднай мовы і нашых каштоўнасцяў,  і тым самым стварэнне сусветнага мультыкультуралізму.

З нагоды сённяшняга свята запрашаем паглядзець і паслухаць пажаданні міністра Збігнева Рауа, адрасаваныя Палоніі і палякам за мяжой.

Таксама запрашаем вас паглядзець відэа пра наш нацыянальны сімвал – сцяг Рэспублікі Польшча, а таксама далучацца да акцый у сацыяльных сетках, адзначаных #BiałoCzerwonaŁączy: загрузіце рамку, зрабіце фотаздымак і размясціце ў сваім акаўнце ў сацыяльных сетках.

Прэс-служба МЗС

Scheduled Навіны