06-05-2021 Гісторыя, Кіно, Навіны, Падзея

Дакументальны фільм “3 траўня, ці сёння”

Гэта новы фільм, які распавядае пра Канстытуцыю 3 траўня, 230-ю гадавіну прыняцця якой мы адзначаем у гэтым годзе.  

Фільм ”3 траўня, ці сёння” апісвае падзеі канца XVIII стагоддзя, каб адказаць на пытанне, чаму менавіта тады была створана адна з першых сучасных канстытуцый. Здымкі адбываліся ў Польшчы, Літве, Украіне і Германіі. Атмасферу ствараюць гістарычныя касцюмы і палацавыя інтэр’еры.

Гісторыя першай у Еўропе Канстытуцыі – гэта аповяд пра мужнасць і бачанне палітыкаў Рэчы Паспалітай абодвух народаў, чыя праца прывяла да нечага больш працяглага, чым ваенная перамога. Распрацаваны дакумент Канстытуцыі 3 траўня на працягу года функцыянавання атрымаў падтрымку Кароны і Літвы. Яго змест тычыўся рэальных праблем і ўтрымліваў узгодненыя рашэнні. Дакумент, які пазней назвывалі “апошняй воляй і завяшчаннем згасаючай Радзімы”, стаў важным элементам самабытнасці народаў, якія выраслі з традыцый Рэчы Паспалітай.

Прэм’ера фільма адбылася 3 траўня 2021 года адначасова на польскім і літоўскім тэлебачанні.

Рэжысёр: Цыпрыян Дземянюк
Сцэнар: Пётр Карнобіс
Оператар: Томаш Фурман, Марэк Развадоўскі
Мантаж: Пётр Крыгель
Графіка і анімацыя: Ганна Рабчук, Мацей Бялабжэскі
Кіраўніцтва вытворчасцю: Вікторыя Влачэўска, Малгажата Быліца (Польскае тэлебачанне).

Працягласць: 53 хв.
Мова: польская

ГЛЯДЗЕЦЬ ФІЛЬМ

Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Бюро праграмы “Незалежная” і Польскага тэлебачання. Праект быў рэалізаваны ў рамках святкавання стагоддзя аднаўлення незалежнасці і аднаўлення польскай дзяржаўнасці.

Крыніца: www. niepodlegla.gov.pl

Ілюстрацыя: кадр з фільма “Трэцяга траўня, ці сёння”