Прыём заяў на XIII Міжнародны музычны конкурс імя Міхала Спіcака
У 2021 годзе конкурс адрасаваны музыкантам усіх нацыянальнасцяў, якія нарадзіліся пасля 14 верасня 1991 года і граюць на кларнеце, габоі і фагоце.
Традыцыйна, конкурс распачнецца канцэртам 14 верасня – у дзень нараджэння кампазітара. Конкурсныя праслухоўванні будуць адкрытыя для публікі, а маладыя майстры інструментаў будуць абраныя 22 верасня. На ўсіх трох этапах праслухоўванняў удзельнікаў будзе ацэньваць міжнароднае журы, у склад якога ўваходзяць польскія і замежныя выдатныя музыканты, педагогі і віртуозы. Падчас фінальнай часткі праслухоўванняў дванаццаць лепшых канкурсантаў зайграюць разам з Сімфанічным аркестрам Забжаньскай філармоніі пад кіраўніцтвам Славаміра Хшаноўскага. Конкурсная праграма будзе ўвянчана гала-канцэртам лаўрэатаў. Прызавы фонд конкурсу складае 90 тыс. злотых.
Прыём заяў ідзе да 14 чэрвеня 2021 года.
Больш інфармацыі на сайце www.spisakkonkurs.pl