20.05.2021 Навіны, Падзея, Польская мова

Вэбінар для настаўнікаў “Калі не падручнік, дык… ?”

У чацвер 20 траўня а 19:00PL/20:00BY адбудзецца чарговы бясплатны метадычны вэбінар, прысвечаны пытанням выкарыстання дыдактычных дапаможнікаў для вывучэння польскай мовы як замежнай і другой.

Ужо былі праведзены сустрэчы аб асновах праграмы і падручніках, даступных на рынку. Прыйшоў час разабрацца, якія можна выкарыстоўваць дадатковыя матэрыялы.

Падчас вэбінара гаворка пойдзе пра:

  • – падручнікі для канкрэтных груп,
  • – заданні, якія тычацца адной або некалькіх кампетэнцый,
  • – анлайн-матэрыялы, асабліва тыя, якія мы можам ствараць самі ў вэб-прыкладаннях.

Вэбінар вядзе Агнешка Ясіньска, выкладчыца польскай мовы як замежнай у Педагагічным універсітэце ў Кракаве; сааўтар некалькіх падручнікаў і дапаможнікаў па польскай мове (у прыватнасці, серыя „Hurra po polsku”, „Polski w pracy” oraz „O Polsce po polsku”).

Scheduled Навіны Падзея Польская мова