18-05-2021 Навіны

77-я гадавіна Бітвы пад Монтэ-Касіна

18 траўня 1944 года ў поўдзень на ўзгорку Монтэ-Касіна з’явіўся бела-чырвоны сцяг, што азначала перамогу.

Бітва пад Монтэ-Касіна з’яўляецца  адной  з найбольш важных і жорсткіх бітваў, якія вырашылі лёс Другой сусветнай вайны, увянчаная перамогай 2-га Польскага корпуса. Гэта была чацвёртая атака саюзных войскаў на нямецкія падраздзяленні, якія кантралявалі кляштар бенедыктынскага абацтва на ўзгорку Монтэ-Касіна ў Італіі. Дзякуючы перамозе палякаў нямецкая абарона была прарваная, што адкрыла саюзнікам шлях да вызвалення Рыма.

Бітва за Монтэ-Касіна была сведчаннем польскай мужнасці і ахвярнасці, а перш за ўсё – салідларнасці з народамі свету, што змагаюцца з фашызмам. Як высветлілася пазней, у той час, калі польскія жаўнеры змагаліся пад Монтэ-Касіна, рашэнні пра пасляваенную будучыню Польшчы і яе межы ўжо былі прынятыя на Тэгеранскай канферэнцыі ў 1943 годзе Сталіным, Рузвельтам і Чэрчылем, а пазней былі пацверджаны на канферэнцыі ў Ялце.

Да Другой сусветнай вайны на польскія ўсходнія межы былі сапраўднай сумессю нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Менавіта адсюль у асноўным паходзілі навабранцы ў Армію Андэрса. Яны былі сярод тысяч дэпартаваных у глыб СССР пасля 17 верасня 1939 г. Паколькі ў армію Андэрса маглі ўваходзіць усе грамадзяне Польшчы, то акрамя палякаў, гэта былі беларусы, украінцы, габрэі, татары, літоўцы, армяне.

У выніку бітваў пад Монтэ-Касіна загінулі 923 польскія жаўнеры, 2931 быў паранены і 345 прапалі без вестак.

Падчас аблогі было прынята рашэнне пабудаваць могілкі, дзе былі пахаваныя польскія салдаты, якія загінулі ў баі. Сёння польскія вайсковыя могілкі ў Монтэ-Касіна з’яўляюцца адным з найважнейшых польскіх некропаляў.

Бітва за Монтэ-Касіна ўвекавечана мемарыяльнай дошкай на Магіле невядомага жаўнера ў Варшаве, а таксама ў надпісе ля вечнага агню на Магіле невадомага жаўнера ў Кракаве. У 1999 г. у Варшаве, недалёка ад вуліцы Уладзіслава Андэрса і парку Красіньскіх, быў адкрыты помнік, што ўвекавечыў бітву і яе польскіх герояў.

Запрашаем да знаёмства з матэрыяламі па тэме

Надзвычай цікавая віртуальная выстава «Складаны выбар ген. Андэрса», падрыхтаваная Музеем гісторыі Польшчы / 2 Корпус быў не толькі арміяй, але і малой Польшчай у эміграцыі /

Відэа-ролік “Чырвоныя макі пад Монтэ-Касіна”, падрыхтаваны Музеем келецкай вёскі да 77-ай гадавіны.

Фільм “Вялікая дарога” (1946, Польшча/Італія, 87 хв.), створаны ў Італіі Цэнтрам культуры і прэсы II Польскага корпуса.

Кадр з фільма “Вялікая дарога”