Пачынаючы з сакавіка бягучага года Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча праводзіць па ўсім свеце інфармацыйную акцыю #IamPolka – Outstanding Polish Women, прысвечаную выбітным Полькам, якія ўнеслі значны ўклад у цывілізацыйнае і культурнае развіццё Польшчы, Еўропы і свету.
“Выбар гераінь аказаўся надзвычай складаным з-за мноства постацей, якія заслугоўваюць таго, каб свет пачуў пра іх. Ключ быў адзін – расказаць пра самых розных жанчын, якіх аб’ядноўвае адно: запал і значны ўклад у развіццё тых сфер, якія яны прадстаўляюць. Гэта навука, гісторыя, мастацтва, літаратура, грамадская дзейнасць, спорт, а таксама палітыка”, – кажа Моніка Шмігель-Турлей, намесніца дырэктара Дэпартамента публічнай і культурнай дыпламатыі МЗС у каментары Польскаму радыё за мяжой.
У рамках кампаніі прадстаўлены постаці выбітных польскіх жанчын: грамадскай актывісткі Ірэны Сэндлер, яхтсменкі Крысціны Хайноўскай-Ліскевіч, якая была першай жанчынай, што ў адзіночку здзейсніла кругасветнае падарожжа, польскіх лаўрэатак Нобелеўскай прэміі Марыі Складоўскай-Кюры, Віславы Шымборскай і Вольгі Такарчук, гераіні забастоўкі на Гданьскай суднаверфі Анны Валентыновіч, мастачкі Вольгі Базнаньскай, выдатнай хірург праф. Марыі Сямёнаў, гімалаісткі Ванды Руткевіч, а таксама групы першых дэпутатак, якія аднымі з першых жанчын заваявалі права голасу.
Запрашаем Вас азнаёміцца з біяграфіямі амбасадарак польскасці.