У 2021 годзе, які сеймам Польшчы быў абвешчаны Годам Лема, аматараў творчасці пісьменніка і тых, хто да гэтага часу не сутыкаўся з ёй, чакаюць некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў і мастацкіх праектаў. Да таго, як будзе аб’яўлена вераснёвая праграма 100-годдзя з дня нараджэння аўтара “Салярыса”, мы прапануем пазнаёміцца з яго творчасцю ў кампаніі тых, хто Лема ведае найлепш: лемолагаў, лемафілаў і, нарэшце, яго верных чытачоў і чытачак.
На тапчане сядзіць Лем
19 траўня пачаўся цыкл падкастаў бюро Кракаўскіх фестываляў (Krakowskie Biuro Festiwalowe) – аператара праграмы Кракаў – горад літаратуры ЮНЕСКА – і Фонда “PRZEKRÓJ” пад назвай “На тапчане сядзіць Лем”.
– З нагоды глыбокага пагружэння ў лемалогію мы раскажам вам пра сучасны свет і расзнастайных слабых месцах. Гэтыя падкасты не вызваляюць ад чытання твораў Лема, а з’яўляюцца выдатным дадаткам да гэтага. Яны не абароняць свет ад кліматычнай катастрофы і кіравання штучнага інтэлекту, але яны могуць паказаць кірунак уцёкаў, – анансуе вядучы падкаста Шыман Клоска з літаратурнага аддзела KBF. Госцем першага эпізоду будзе прафесар Станіслаў Бэрэсь, выбітны крытык і літаратуразнаўца, якому неаднаразова даводзілася сядзець (і нават – як мы даведаемся з падкаста – ляжаць!) на тапчане Станіслава Лема.
Першы эпізод можна знайсці на старонках przekroj.pl і planetalem.pl, а таксама на каналах, Spotify i YouTube штоквартальнага часопіса “Przekrój”. Прыемнага праслухоўвання!
Фонд “PRZEKRÓJ” з’яўляецца афіцыйным партнёрам Года Лема, таму кожны трынаццаты дзень месяца на сайце przekroj.pl з’яўляюцца тэксты Станіслава Лема або звязаныя з ім.
Мы любім чытаць Лема
Стартаваў спецыяльны сайт, прысвечаны Станіславу Лему, які ў адным месцы збірае інфармацыю пра яго жыццё і творчасць, а таксама пра святкаванне Года Лема. На lubimyczytacLema.pl чытачы знойдуць неапублікаваныя раней матэрыялы, а таксама размовы і артыкулы, каб бліжэй пазнаёміцца з асобай аўтара.
Crème de la Lem
Тэмай сёлетняга Фестывалю Каперніка (Copernicus Festival) з’яўляецца уяўленне. І менавіта Станіслаў Лем лепш за ўсё авалодаў гэтай здольнасцю чалавечага розуму. Дарослыя і моладзь, зацікаўленыя яго творчасцю, могуць даследаваць тэму навукова-фантастычнай літаратуры падчас спецыяльнай серыі сустрэч Crème de la Lem, якую фестываль падрыхтаваў сумесна з KBF.
Кожны дзень з 14:00 па польскім часе да 23 траўня будуць адбывацца ўрокі чытання Лема, якія дакладна не варта прапусць. Усе размовы і лекцыі будуць даступныя на фестывальных каналах Facebook i YouTube.
“Казкі робатаў” нанова
Wydawnictwo Literackie выпускае ў кнігарні новае выданне адной з самых папулярных кніг Станіслава Лема з аўтарскімі ілюстрацыямі Пшэмэка Дэмбоўскага. Вы гатовыя яшчэ раз убачыць трох электрыцараў і машыну Трурля? Адноўленае выданне “Казак робатаў” папярэджвае шэраг публікацый, звязаных з Годам Лема, кульмінацыя якіх адбудзецца восенню падчас святкавання 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
Арганізатарамі прадстаўленых мерапрыемстваў Года Лема з’яўляюцца: Горад Кракаў, KBF – культурная ўстанова Горада Кракава і аператар праграмы Кракаў –горад літаратуры ЮНЕСКА, Фестываль Каперніка і партнёры Года Лема – Фонд “PRZEKRÓJ” і партал lubimyczytac.pl.
Мерапрыемствы фінансаваныя за кошт сродкаў Міністра культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту з Фонду садзейнічання культуры.
Крыніца: www.instytutksiazki.pl