7.04.2021
Літаратура, Навіны
Зборнік фрашак і вершаў Станіслава Ежы Леца “Цынік на прагулцы” па-беларуску
У выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута кнігі ў Кракаве выйшаў зборнік выбраных фрашак і вершаў Станіслава Ежы Леца “Цынік на прагулцы” ў беларускіх перакладах Андрэя Хадановіча.
Станіслаў Ежы Лец – польскі паэт, сатырык, адзін з найвыбітнейшых афарыстаў ХХ ст. Чытачам усяго свету добра вядомы яго зборнік афарызмаў “Непрычасаныя думкі”. Лец таксама выбітным паэтам і аўтарам фрашак. Яго фрашкі ўтрымліваюць іронію, жарт, гульню словаў і ў той жа час лірызм. У сваіх вершах ён звяртаўся да чытача без іранічнай паўзы, адкрываючы інтымны свет унутранага досведу.
Кнігу можна набыць ТУТ
Сардэчна запрашаем да чытання!