Правілы ПРАВЯДЗЕННЯ НАБОРУ 
на бясплатныя двухгадовыя курсы польскай мовы  

  1. Прыём заяў на курсы адбываецца адзін раз на год — у чэрвені. 
  2. Набор праводзіцца на конкурснай аснове на падставе дасланай заявы адпаведнага ўзору.  
  3. Анкета-заява даступная анлайн на сайце Польскага Інстытута толькі ў перыяд правядзення набору 
  4. На курсы прымаюцца заявы ад кандыдатаў з нулявым і нізкім узроўнем валодання польскай мовай. У выключных выпадках кандыдаты з сярэднім і высокім узроўнем валодання польскай мовай могуць быць залічаны на другі год навучання. 
  5. Падаваць заяву на ўдзел у конкурсе можа кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне іншых краін, што стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі, ва ўзросце ад 18 год. 
  6. Асобы, якія паспяхова скончылі курсы ў мінулыя гады або былі адлічаны з курсаў па пэўных прычынах, не могуць больш падаваць заяву на курсы. 
  7. Прынятыя на курсы асобы атрымаюць пацверджанне ад выкладчыка па электроннай пошце да 25 верасня.  
  8. У сувязі з вельмі вялікай колькасцю кандыдатаў Польскі Інстытут у Мінску пакідае за сабой права вызначэння крытэряў адбору. 

 Правілы ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ 
на курсах польскай мовы  

  1. Месца правядзення заняткаў:
    а) стацыянарна: Маладзечна; б) анлайн: астатнія гарады і мясцовасці Беларусі. 
  2. Навучальны год на курсах пачынаецца ў кастрычніку бягучага года і заканчваецца ў траўні наступнага года. 
  3. Поўны курс навучання доўжыцца 2 гады 
  4. Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень, толькі ўвечары (пачатак звычайна а 18 ці 19-ай гадзіне), толькі ў будныя дні. 
  5. Дакладны расклад і месца правядзення ўстанаўліваюцца непасрэдна перад пачаткам правядзення заняткаў. 
  6. Інфармацыя пра пачатак заняткаў будзе дасланая па электоннай пошце ўсім залічаным на курсы слухачам у апошні тыдзень верасня. 
  7. Працягласць заняткаў — 2 акадэмічныя гадзіны / 90 хвілін. 
  8. Заняткі праводзяцца ў групах па 25-30 чалавек.  
  9. Абавязковым для кожнага ўдзельніка з’яўляецца наведванне заняткаў згодна з раскладам у групе. 
  10. Прапусціць заняткі па ўважлівай прычыне можна загадзя папярэдзіўшы пра гэта выкладчыка. 
  11. Пры пропуску больш за 30% заняткаў за месяц без уважлівай прычыны слухач будзе адлічаны з курсаў. 
  12. Удзел у курсах БЯСПЛАТНЫ. 
  13. Навучанне праводзіцца па падручніках з серыі „POLSKI krok po kroku”. 
  14. Кожны ўдзельнік абавязаны набыць падручнікі для заняткаў за ўласны кошт і зарэгістравацца на платформе ZOOM (Рэгістрацыя на платформе ZOOM не датычыць слухачоў стацыянарнай формы)
  15. Заканчваецца навучанне на курсах унутраным экзаменам.