у рамках Польскага кінаклуба
ГОРАД 44 /2014, каляр.,118 хв./
Рэжысёр: Ян Камаса
У ролях: Анна Прухняк, Караліна Станец, Ясміна Поляк, Томаш Шухардт.
Дзеянне фільма пачынаецца перад самым пачаткам варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года. Фільм распавядае пра сяброў, якія прыязджаюць у сталіцу ў разгар паўстанцкай барацьбы. Стэфан працуе на заводзе “Ведэль”, штодня зносячы знявагі немцаў і марыць пра імгненні, калі зможа ім за ўсё адплаціць. Як толькі надаецца выпадак – ён уступае ў шэрагі Арміі Краёвай. Падчас канспіратыўных сустрэч Стэфан знаёміцца з Бедронкай, тонкай і ўражлівай дзяўчынай. Маладыя людзі пазнаюць смак першага юнацкага кахання. Але калі смерць пагражае на кожным кроку, такая любоў не можа быць шчаслівай …
Пачатак а 19-й гадзіне.
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала.
Уваход вольны.
Сучаснае польскае кіно online. 🗓
ВЕЦЕР. ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ТРЫЛЕР" (2019)
Рэж. Міхал Бяляўскі
25
06.2021
Кіно, Падзея
Сучаснае польскае кіно online. 🗓
“НІШТО НЕ ГІНЕ” (2019), рэж. Каліна Алабрудзіньска
28
05.2021
30
05.2021
Кіно, Падзея
Дакументальны фільм “3 траўня, ці сёння”
Гэта новы фільм, які распавядае пра Канстытуцыю 3 траўня, 230-ю гадавіну прыняцця якой мы адзначаем у гэтым годзе.
06
05.2021
Гісторыя, Кіно, Навіны, Падзея