27.03.2020 Тэатр

Міжнародны дзень тэатра

27 сакавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень тэатра. І хай сабе гэтым разам польскія тэатры зачыненыя на каранцін, але гэта добрая нагода наведаць іх у анлайн рэжыме, натхніцца на новую сустрэчу і пажадаць усім тэатралам хуткага вяртання на сцэны і ў залы.

 

ДЛЯ ДАРОСЛЫХ:

 

27 сакавіка Тэатр Андэрсана ў Любліне запрашае на бясплатную трансляцыю архіўнага відэазапісу спектакля “Вяселле” Станіслава Выспянскага ў пастаноўцы Якуба Рашкоўскага. Прэм’ера спектакля адбылася 19 снежня 2015 года. Спектакль будзе даступны да нядзелі, 29 сакавіка, да 24:00 па беларускім часе. 

https://www.facebook.com/events/508708686469049/

 

Да 31 сакавіка кожны вечар а 18:00 PL / 20:00 BY можна ўбачыць пастаноўку Тэатра Соха ў Варшаве “Ідыёт”, рэжысёр Ігар Гажкоўскі 

https://www.facebook.com/events/208195270253205/.

 

Пятніца, 27 сакавіка, 20:00 PL / 22:00 BY “Давайце пачнем зноў”, рэжысёр Томаш Сапрык, Гдынскі Цэнтр Культуры

 

Субота, 28 сакавіка, 19:00 PL / 21:00 BY “Войцэк”, рэжысёр Гжэгаж Ярэмка, Тэатр Размаітасцяў Варшава (Аднаразовая трансляцыя даступная да 23:30 у дзень паказу)

 

Субота, 28 сакавіка, 19:00 PL / 21:00 BY (паўторы: 31 сакавіка і 1 красавіка ў той самы час) – “Кармэн” у пастаноўцы Анджэя Хыры, Вялікі тэатр – Нацыянальная опера ў Варшаве (аднаразовыя паказы)

 

Субота, 28 сакавіка, 20:00 PL / 22:00 BY – “Вуліца”, рэжысёр Іва Ведраль, Новы тэатр імя Віткацыя ў Слупску (даступна 24 гадзіны з пачатку паказу)

 

Нядзеля, 29 сакавіка, 12:00 PL / 14:00 BY – “Ісус”, рэжысёр Енджэй Пяскоўскі, Новы Тэатр у Варшаве (спектакль даступны онлайн да канца панядзелка, 30 сакавіка).

 

Некалькі спектакляў, даступных у любы час:

 

Спектакль “Космас” паводле Вітальда Гамбровіча, рэжысёр Ежы Яроцкі

 

Спектакль “Вушная ракавіна”, рэжысёр Войцех Смажоўскі

 

“Мараль пані Дульскай”, рэжысёр Марцін Врона

 

Калекцыя розных спектаклей https://ninateka.pl/filmy/teatr,spektakle

 

ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ:

 

Пятніца, 27 сакавіка, 09:30 PL / 11:30 BY казка з рэпертуару Тэатра імя Ганса Хрысціяна Андэрсана ў Любліне (даступная да вечара 29 сакавіка)

 

Тэатр Анімацыі запрашае вас паглядзець спектакль “Казка пра трох коней”! А потым творча пагуляцца з дапамогай выцінанак. Разам з дзецьмі вы зможаце пазнаёміцца з народнымі традыцыямі, дзякуючы адмысловаму адукацыйнаму дадатку:)

Што, дзе і як:

Спектакль онлайн: 

https://iteatr.tvp.pl/47174629/basn-o-trzech-konikach

Выцінанкі для запампоўкі:

Натхненне для стварэння ўласных выцінанак:

Мапа мастацкіх прыёмчыкаў – унізе старонкі:

 

Гарадскі тэатр “Мініяцюра”– спектаклі онлайн:

“Казкі робатаў” – https://iteatr.tvp.pl/38225415/bajki-robotow (спектакль для гледачоў ад 6 гадоў)

“Стаць сябрам” – https://iteatr.tvp.pl/38225413/zostan-przyjacielem (спектакль для гледачоў ад 5 гадоў)

“Крыжакі” – https://iteatr.tvp.pl/36867049/krzyzacy-spektakl-na-zywo-z-teatru-miniatura-w-gdansku (спектакль для гледачоў ад 10 гадоў)

Гульнявая зона:

https://teatrminiatura.pl/pl/aktualnosci/categories/strefa-zabaw / (тут вы знойдзеце галаваломкі, настольныя гульніі размалёўкі, інструкцыі аб тым, як зрабіць лялькі для хатняга тэатра)

 

Беластоцкі Тэатр Лялек

Гульня для дзяцей: як зрабіць ляльку самастойна -https://www.facebook.com/TeatrBTL/videos/516609855943785/

“Кот у ботах”

Scheduled Тэатр