8.02.2021 Падзея, Тэатр Мінск, вул. Кастрычніцкая, 10

Спектакль “Баладына” 🗺

22 лютага 2021 г. (пачатак а 19-ай гадзіне) у Арт-прасторы БДУ (вул. Кастрычніцкая, 10) адбудзецца паказ спектакля “Баладына” (рэж. Андрэй Саўчанка) па аднайменнай п’есе Юльюша Славацкага ў выкананні тэатра “На Балконе”. Спектакль стаў працягам распачатай у верасні мінулага года інсцэнізацыі твора ў межах правядзення акцыі “Нацыянальнае чытанне” («Narodowe Czytanie»).

Прэм’ера адбылася 5 снежня 2020 года.

“Баладына” была завершана ў снежні 1834 года, а выдадзена праз пяць гадоў у Парыжы. Драма паўстала ў эміграцыі падчас дыскусій пра прычыны нядаўняга разгрому лістападаўскага паўстання і дэбатаў аб агульнай гісторыі і будучым лёсе народа. Паэт злучыў у творы рэалізм і фантастыку, засяродзіўшыся на аналізе характараў і ўчынкаў герояў. Расказаная на фоне казачных падзей гісторыя пра дзвюх сясцёр – Баладыну і Аліну – стала вельмі папулярнай. Яна аказала вялікі ўплыў на нацыянальную культуру, а відовішчныя тэатральныя пастаноўкі натхнялі і захаплялі цэлыя пакаленні.

Сёстры Баладына і Аліна жывуць з маці ў беднай хаце ў лесе. Гаплана, каралева возера Гопла, закаханая ў Грабца – каханка Баладыны. З-за сваёй рэўнасці яна ўмешваецца ў чалавечыя справы і блытае лёсы герояў.

Аднойчы служка Гапланы Скерка прыводзіць у лясную хату багатага каралевіча Кіркора. Гаплана спадзяецца, што Кіркор закахаецца ў Баладыну – і тады Грабец застанецца ёй. Аднак воляю Скеркі каралевіч закахаўся ў абедзвюх сясцёр адразу. Каб вырашыць, чыім мужам стане Кіркор, дзяўчаты спаборнічаюць у зборы малін. Кіркор стане мужам той, якая першая назбірае поўны збан. Калі выяўляецца, што выйграла Аліна, Баладына забівае сястру. Адзіным сведкам злачынства з’яўляецца Грабец…

Прага ўлады, павольнае ператварэнне ў сапраўднага злачынцу і зацятая барацьба дабра з ліхам з’яўляюцца асноўнымі матывамі трагедыі.

Пераклад: Лявон Баршчэўскі

Рэжысёр: Андрэй Саўчанка

Акцёры: Кацярына Сірыўля, Іван Патапаў Андрэй Новік, Павел Міхаленя,

Мікола Варабей, Алена Зуй-Вайцехоўская, Паліна Дабравольская,  Аляксей Любчанка, Яраслава Федчанка, Аня Рудак

Кампазітар: Канстанцін Яськоў

Сцэнаграфія: Юрый Вінаградаў

Касцюмы: Алеся Яфімік

Грым: Марына Марцінчык

Харэаграфія: Яўген Іваноў

Афіша: Вольга Савіч

Дэкаратар: Агапа Саўчанка

Святло: Сяргей Голік

Гук: Аляксандр Яцкевіч

Відэа: Мікалай Мамінаў, Раман Раманаў

 Працягласць спектакля 2 гадзіны 10 хвілінаў з антрактам.

 НАБЫЦЬ КВІТКІ

 Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне  +375296248902, электроннай пошце: teatrnabalkone@gmail.com ці чаце тэлеграма: t.me/chat_balkon

Кантакты ў сацсетках:
tg: @teatr_na_balkone
fb: https://www.facebook.com/teatrbalkon/
vk: https://m.vk.com/nabalkonebsu
in: teatrbalkon

Scheduled Падзея Тэатр
Мінск, вул. Кастрычніцкая, 10 Map