Паважаныя Чытачы!
Паведамляем, што з 30 чэрвеня па 31 ліпеня 2021 года Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску праводзіць інвентарызацыю. Мы звяртаемся з ласкавай просьбай вярнуць узятыя кнігі ў Бібліятэку. Калі ласка, пакідайце кнігі ў скрынцы ля ўвахода ў Польскі інстытут у Мінску (панядзелак-пятніца 09:00-17:00).
У жніўні Бібліятэка будзе зачынена на вакацыі.
Просім прабачэння за нязручнасці.
Бібліятэка Інстытута пачала сваю дзейнасць у кастрычніку 2002 года, і на сённяшні дзень бібліятэчныя фонды складаюць больш за 7000 кніг з наступных раздзелаў:
- Мастацкая літаратура
- Літаратура для дзяцей і моладзі
- Культура і мастацтва
- Палітыка і гаспадарка
- Гісторыя
- Рэлігія і філасофія
- Тэатр і кіно
- Біяграфіі славутых людзей
- Фотаальбомы
- Слоўнікі
Кнігі выдаюцца на часовае карыстанне на перыяд да аднаго месяца, але каштоўныя экзэмпляры прапануюцца для прагляду на месцы.
Запіс у Бібліятэку Польскага Інстытута ў Мінску адбываецца на падставе сапраўднага пашпарта, а ў выпадку студэнтаў — на падставе пашпарта і студэнцкага білета. За непаўналетняга чытача Бібліятэкі нясуць адказнасць і падпісваюць фармуляр запісу бацькі або правамоцныя апекуны.
Карыстанне Бібліятэкай Польскага Інстытута ў Мінску бясплатнае.
Відэатэка
Відэатэка прапануе фільмы на польскай мове, у фармаце DVD. Зборы Відэатэкі складаюць кінастужкі XX i XXI стагоддзя, у тым ліку мастацкія і дакументальныя фільмы, якія ўдастоены ўзнагарод польскіх і міжнародных кінафестываляў. Польскі Інстытут прапануе фільмы як для дарослых, так і для дзяцей. Калекцыя фільмаў уключае найлепшыя класічныя польскія творы і новыя працы сучасных польскіх рэжысёраў. Аматары польскага тэатра маюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльным цыклам польскага тэлебачання “Залатая сотня” — відэазапіс ста найлепшых тэлевезійных спектакляў.