7.08.2020 Film, Wydarzenia

Пятніца з польскім кіно: «Рэйс» / «Rejs”, рэж. М. Півоўскі

🎬 Шаноўныя сябры, у вакацыйныя жнівеньскія дні шчыра запрашаем Вас на кіна-прагляд  культавай польскай  камедыі «Рэйс» / «Rejs”  рэжысёра Марэка Півоўскага.
▶️Фільм на польскай мове з ангельскімі субтытрамі, ў якасці HD пасля лічбавай рэканструкцыі, даступны па спасылцы:
https://www.youtube.com/watch?v=H6GUl7qia_I

«Рэйс» / «Rejs” (Польшча, 1970 г.), 65 хв.
Рэжысёр: Марэк Півоўскі
Аўтары сцэнарыя: Януш Главацкі, Марэк Півоўскі
Музыка: Войцех Кіляр

//Гэта быў бы яшчэ адзін нудны турыстычны круіз па рацэ Вісла, калі б не памылка капітана, які прымае безбілетнага пасажыра за „інструктара па культуры”. Спачатку нясмела, а потым усё смялей «культработнік» бярэцца за справу.  Ён фарміруе круізную раду і прымушае пасажыраў да ўсё болей гратэскавай актыўнасці. Чарговыя мерапрыемствы – падрыхтоўка выступу на свята капітана, вакальныя і гімнастычныя рэпетыцыі, інтэлектуальная віктарына  – прыводзяць да таго, што ўсе, на чале з надзеленым уладай інструктарам па культуры пачынаюць губляць пачуццё рэчаіснасці.//

Scheduled Film Wydarzenia

Канцэрт “Шапэн у Ваньковічаў” 🗓

Да 210-годдзя з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна
03 12.2020 Muzyka, Wydarzenia

Słuchaj Piaseckiego! 🗓

Powieści „Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy” o niebezpiecznym i barwnym życiu rakowskich przemytników słynnego białorusko-polskiego pisarza Sergiusza Piaseckiego teraz można posłuchać.
01 12.2020 31 12.2020 Aktualności, Literatura, Wydarzenia