Паважаныя Чытачы!

Паведамляем, што з 30 чэрвеня па 31 ліпеня 2021 года Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску праводзіць інвентарызацыю. Мы звяртаемся з ласкавай просьбай вярнуць узятыя кнігі ў Бібліятэку. Калі ласка, пакідайце кнігі ў скрынцы ля ўвахода ў Польскі інстытут у Мінску (панядзелак-пятніца 09:00-17:00).

У жніўні Бібліятэка будзе зачынена на вакацыі.

Просім прабачэння за нязручнасці.


Бібліятэка Інстытута пачала сваю дзейнасць у кастрычніку 2002 года, і на сённяшні дзень бібліятэчныя фонды складаюць больш за 7000 кніг з наступных раздзелаў:                               

  • Мастацкая літаратура
  • Літаратура для дзяцей і моладзі
  • Культура і мастацтва
  • Палітыка і гаспадарка
  • Гісторыя
  • Рэлігія і філасофія
  • Тэатр і кіно
  • Біяграфіі славутых людзей
  • Фотаальбомы
  • Слоўнікі

Кнігі выдаюцца на часовае карыстанне на перыяд да аднаго месяца, але каштоўныя экзэмпляры прапануюцца для прагляду на месцы.

Запіс у Бібліятэку Польскага Інстытута ў Мінску адбываецца на падставе сапраўднага пашпарта, а ў выпадку студэнтаў — на падставе пашпарта і студэнцкага білета. За непаўналетняга чытача Бібліятэкі нясуць адказнасць і падпісваюць фармуляр запісу бацькі або правамоцныя апекуны.

Карыстанне Бібліятэкай Польскага Інстытута ў Мінску бясплатнае.

Відэатэка

 Відэатэка  прапануе фільмы на польскай мове, у фармаце DVD. Зборы Відэатэкі складаюць кінастужкі XX i XXI стагоддзя, у тым ліку мастацкія і дакументальныя фільмы, якія ўдастоены ўзнагарод польскіх і міжнародных кінафестываляў. Польскі Інстытут прапануе фільмы як для дарослых, так і для дзяцей. Калекцыя фільмаў уключае найлепшыя класічныя польскія творы і новыя працы сучасных польскіх рэжысёраў. Аматары польскага тэатра маюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльным цыклам польскага тэлебачання “Залатая сотня” — відэазапіс ста найлепшых тэлевезійных спектакляў.