“Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша” – гэта выключная выстава, якая складаецца з выкананага Анджэям Навакоўскім іканаграфічнага матэрыяла, што дакументуе стан аднаго з найвялікшых твораў мастацтва позняга сярэднявечча ў Еўропе. Макрафатаграфія, агульныя і дэтальныя планы паказваюць алтар так, як немагчыма было зрабіць да гэтага часу, а дадзены шэдэўр гэтага, безумоўна, заслугоўвае. Выкарыстанне прафесійнага асвятлення і пад’ёмнікаў, якія на драўляных рэйках заехалі ноччу ў Марыяцкую Базіліку, дазволіла аўтару раскрыць нябачныя дэталі Ствошавага opusmagnum: грымасы, вены на нагах, валаскі на бародах,складкі на матэрыялах адзення,жэсты, маленькія фігуркі, змешчаныя ў прэдзеле або на абрамленні галоўнай скрыні.
Манументальны эфект узмацняецца дзякуючы лічбавай апрацоўцы малюнкаў, а таксама выкарыстанню самых сучасных тэхналогій друку, што дазваляюць унікальным чынам перадаць залатыя элементы Марыяцкага алтара. Гэтая фатаграфічная дакументацыя дазволіць даследчыкам помніка дасягнуць месцаў і дэталяў алтара, якія нельга было і немагчыма ўбачыць без спецыяльнага абсталявання. На выставе будзе прадстаўлена ўсё тое, пра што мы ў якасці наведвальнікаў базылікі, у лепшым выпадку, можам толькі здагадвацца. Гэта выстава не толькі для спецыялістаў, але для кожнага аматара мастацтва, якога цікавіць непаўторны свет творчасці Майстра з Нюрнберга.
Марыяцкі алтар, выкананы ў 1477-1489 гадах прыехаўшым з Нюрнберга Вітам Ствошам, – адзін з найвялікшых помнікаў сярэднявечнага мастацтва ў гэтай частцы Еўропы. Дадзеная выстава прэзентуе каля 30 буйнафарматных фатаграфій з альбома Анджэя Навакоўскага “Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша”.
Анджэй Навакоўскі – паланіст, кандыдат гуманітарных навук Ягелонскага ўніверсітэта, фатограф. Аўтар шматлікіх публікацый у галіне гуманістыкі, мастацкай і літаратурнай крытыкі, а таксама фотаальбомаў (між іншым, “Славамір Мрожак”, 2005; “Павелічэнне. Новыя габрэйскія могілкі ў Кракаве”, 2006; “Галубятня. Факультэт паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта”, 2007; “Сферы і цені. Калегіюм Маюс Ягелонскага ўніверсітэта”, 2008; “Скарб. Саляная шахта ў Вялічцы”, 2013; “Па-за гарызонтам падзей. Асвенцім”, 2015; “Суд. Страшны Суд Ганса Мемлінга”, 2016).
З мэтай забеспячэння паслуг на найвышэйшым узроўні мы выкарыстоўваем файлы cookies. Карыстанне нашым вэб-сайтам азначае, што яны будуць захоўвацца на Вашай прыладзе. У любы час Вы можаце змяніць налады ў браўзеры. Глядзіце палітыку cookiesACCEPT
Privacy & Cookies Policy
Privacy Overview
This website uses cookies to improve your experience while you navigate through the website. Out of these, the cookies that are categorized as necessary are stored on your browser as they are essential for the working of basic functionalities of the website. We also use third-party cookies that help us analyze and understand how you use this website. These cookies will be stored in your browser only with your consent. You also have the option to opt-out of these cookies. But opting out of some of these cookies may affect your browsing experience.
Necessary cookies are absolutely essential for the website to function properly. This category only includes cookies that ensures basic functionalities and security features of the website. These cookies do not store any personal information.
Any cookies that may not be particularly necessary for the website to function and is used specifically to collect user personal data via analytics, ads, other embedded contents are termed as non-necessary cookies. It is mandatory to procure user consent prior to running these cookies on your website.