VII Выстава “МАЛЯВАЦЬ” у гэтым годзе “МАЛЯВАЦЬ НАТУРАЛЬНА!” арганізавана Майстэрняй малюнку Ўніверсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, упершыню яна мае міжнародны фармат. У Галерэі мастацтва “Wozownia” ў маі і чэрвені былі паказаны 103 працы прыкладна 120 маладых мастакоў (ёсць таксама працы груп мастакоў) з наступных навучальных устаноў: Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Харкаве (Украіна), Гданьску, Катавіцах, Кіеве (Украіна), Кракаве, Львове (Украіна), Мінску (Беларусь), Лодзі, Шчэціне, Тбілісі (Грузія), Варшаве, Уроцлаве; Вышэйшая Дзяржаўная школа кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Леона Шылера ў горадзе Лодзь, Мастацкі ўніверсітэт і Ўніверсітэт Адама Міцкевіча ў Познані, Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні, Саламанкскі ўніверсітэт (Іспанія), Зеленагурскі ўніверсітэт, Педагагічны ўніверсітэт у Кракаве, Універсітэт эканомікі ў Быдгошчы. Лепшыя працы, якія атрымалі ўзнагароды і адрозненні, можна будзе ўбачыць у Галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску з 26 кастрычніка да 10 лістапада 2016 года.
Выставу суправаджае цытата з “Дзённіка” Фердынанда Рушчыца: “Вільня, серада 19 V (1920). У Бернардынскім садзе. Малююць. Я паказваю цені на сцежках як малюнак прыроды” (Фердынанд Рушчыц. “Дзённік” Ч. ІІ Вільня стр. 76). Гэтая цытата пераносіць нас да пачаткаў гісторыі Факультэта выяўленчага мастацтва ва Ўніверсітэце Стэфана Баторыя ў Вільнюсе. Да гэтага ёсць выключная нагода, паколькі VII Выстава студэнцкага малюнку была ўключана ў цыкл святкавання 70-годдзя Ўніверсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні і Факультэта выяўленчага мастацтва.
Як заўсёды на выставе паказана мноства рашэнняў, якія вызначаюць і паказваюць максімальна шырока праблематыку малюнку класічнага, сучаснага, актуальнага.Выстава працягнецца да 10.11. 2016 r.