19.11.2016 - 20.11.2016 Падзея, Тэатр

Спектакль “ТЭСТАСТЭРОН”

па п«есе польскага драматурга Анджэя Сарамановіча

ПРЭМ’ЕРА! УПЕРШЫНЮ Ў БЕЛАРУСІ!

19, 20 лістапада і 9, 20, 28 снежня 2016 г.

18+

Анджэй Сарамановіч

ТЭСТАСТЭРОН

Мужчынскія размовы пра Галоўнае

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянціна Еранькова

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў

Кампазітар – Аляксей Еранькоў

Мастак па касцюмах – Таццяна Лісавенка

Відэадызайн – Андрэй Крывецкі

Рэдактар – Іна Аксёнава

Асістэнт рэжысёра – Таццяна Кухто

Самая нашумелая п’еса польскага драматурга Анджэя Сарамановіча!Гэта самае дзіўнае вяселле на свеце! Нявеста збегла, жаніх трапіў у бальніцу, але бяседу ніхто не адмяняў! Увогуле, вяселле атрымалася! Гісторыя, у якой сур’ёзнае становіцца смешным, а недарэчнае – надзвычай важным. Кранальныя па сваёй шчырасці мужчынскія прызнанні, неверагодныя і шакуючыя падзеі, дзіўныя адкрыцці і, вядома, музыка! Абаяльныя, таленавітыя і харызматычныя акторы руйнуюць усе магчымыя стэрэатыпы ў правакацыйнай прэм’еры НАДТ ім. Горкага «Тэстастэрон»!

Сумленны, бескампрамісны погляд на “моцную” палову чалавецтва. Неверагодна смешная і адкрытая «мужчынская» камедыя. Героі «Тэстастэрону» смяюцца і плачуць, лаюцца і мірацца, спяваюць і танчаць! Гэта значыць, вядуць сябе так, як і належыць мужчынам, калі побач няма жанчын. Але, у канчатковым выніку, усё заканчваецца прызнаннем у каханні, бо без жанчын усе дасягненні мужчын губляюць сэнс!

У спектаклі занятыя: Антон Нетбай, Сяргей Юрэвіч, Сяргей Жбанкоў, Павел Еўтушэнка, Андрэй Сенькін, Уладзімір Глотаў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Чэкерэс

from to
Scheduled Падзея >Тэатр