9.11.2016 Музыка, Падзея

WOJTEK MAZOLEWSKI QUINTET

Джазавы канцэрт


“ДЖАЗАВЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ФІЛАРМОНІІ”
9 лістапада 2016 г. у Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступіць унікальны джазавы квінтэт“WOJTEK MAZOLEWSKI QUINTET”
/Квінтэт Войтэка Мазалеўскага /
Аншлагавыя канцэрты, авацыі, захопленыя водгукі – так выглядаюць туры квінтэта Войтэка Мазалеўскага … Ужо даўно ніводзін польскі джазавы бэнд не выклікаў столькі пазітыўных эмоцый і не прыцягваў на канцэрты такую колькасць прыхільнікаў.  

“Так шмат лёгка запамінальных мелодый, радасці ад сумеснага музіцыравання, як у квінтэта Войтэка Mазалеўкага вы не знойдзеце ні на водным іншым дыску. Больш таго, гэты джаз могуць слухаць прыхільнікі поп-музыкі і такіх напрамкаў, якія калісьці прыгожа называліся моладзевымі, але і старэйшыя пад гэтую музыку ахвотна памаладзеюць. Марэк Душа, газета «Rzeczpospolita”У кантэксце квінтэта Мазалеўскага пісаць, што ўсё гучыць проста цудоўна, салідныя аранжыроўкі і выдатнае выкананне – гэта проста банальна. Але што рабіць, калі так і ёсць?Катажына Палюхwww.onet.pl

  • Канцэрт квінтэта адбудзецца ў рамках сусветнага турнэ “GOLD TOUR 2016” з нагоды атрымання альбомам “POLKA” статусу “залатога”.
  • Няшмат ёсць выканаўцаў, якіх так часта запрашаюць на выступленні за мяжой, няшмат ёсць музычных жанраў, прадстаўнікі якіх так лёгка пераходзяць межы і творчасць якіх разумеюць практычна ў кожным кутку зямнога шара. 
  • Войтэк Мазалеўскі – прадстаўнік польскага джаза ў лепшым выглядзе: з аднаго боку, з’яўляючыся спадкаемцам класікаў польскага джазу, якіх цэняць ва ўсім свеце, ён звяртаецца да класічнага гучання і тэхнікі ігры, з другога боку, стварае свежую музыку, зразумелую для маладой аўдыторыі, якая слухае новыя трэнды, якая ведае джаз праз прызму такіх артыстаў, як Koop, Брэд Мелдау ці Robert Glasper Experiment.
  • Музыка з новага альбома квінтэта Войтэка Мазалеўскага “Полька” – гэта своеасаблівы дзённік вандроўніка, адсюль і назвы кампазіцый – “Парыж”, “Берлін” ці “Бангкок”. Першы сінгл альбома пад назвай “Get Free” доўгі час займаў галоўныя пазіцыі ў хіт-парадзе Польскага Радыё.

Войтэк Мазалеўскі – музыкант Труймяста (Гданьск-Гдыня-Сопат), басіст і кампазітар. Заснавальнік і лідар гурта Pink Freud і Wojtek Mazolewski Quintet. “Мазалеўскі нанова акрэсліў джазавую форму, надаў ёй сучаснае аблічча і адкрыў слухачу новы, дагэтуль герметычны, жанр музыкі. Ён асвоіў джаз і вывеў яго ў хіт-парады, на тэлеэкраны і… старонкі папулярнай прэсы. (“Gazeta Wyborcza”) Яго музычная дзейнасць дала пачатак буму польскай джазавай музыкі на пачатку XXI стагоддзя, і нетрадыцыйная, як на ўмовы джазавай сцэны, актыўнасць, паўплывала на новае месца гэтага жанру ў свядомасці пераважна маладога слухача. Войтэк Мазалеўскі – аўтар музыкі для тэатра, кіно і аўдыёкніг. Вядучы аўтарскіх праграм на Польскім радыё і на радыё Chilli Zet. Лаўрэат прэстыжных музычных узнагарод, прэзентуе новы твар польскага джаза ў Еўропе, Амерыцы і Японіі. Супрацоўнічаў з прадстаўнікамі сусветнай джазавай сцэны, як: Pete Wareham, Dennis Gonzales, Tima Berne, Tomasz Stańko, John Zorn, Peter Kowald , Tymon Tymański, Jerzz Mazzolla, Olo Walicki, Andrzej Smolik, Mikołaj Trzaska, Fisz Emade і інш.

Кіруючы сваёй групай Pink Freud, выдаў у 2007 годзе альбом пад той жа назвай, вельмі пазітыўна ўспрыняты слухачамі. У 2008 годзе выйшаў чарговы альбом “Grzybobranie” („Сбор грыбоў”) як сучасная варыяцыя на тэму класіка польскага джаза Збігнева Намыслоўскага і яго альбома “”Winobranie” („Збор вінаграду”). У супрацоўніцтве с групай нумар адзін айчыннага хіп-хопа, тандэмам Fisz Emade выдаў, у якасці Bassisters Orchestra (яшчэ адзін ранні праект Войтэка Мазалеўскага), альбом пад той жа назвай. У 2009 годзе Войтэк змяніў асабовы склад Pink Freud і Wojtek Mazolewski Quintet і адкрыў новую главу сваёй музычнай біяграфіі. “Монстр джаза” (2010), “Конь і сіла” (2012), “Smells Like Tape Spirit ” (2012), “Войтэк у Чэхаславакіі” (2012) – гэта альбомы, якія прынеслі не толькі выдавецкі поспех, але ў першую чаргу шматлікія канцэртныя туры па такіх краінах, як Японія, Мексіка, Марока, Германія, Аўстрыя, Бельгія, Францыя, Партугалія, ЗША, Італія, Венгрыя, Швецыя, Славенія, Славакія, Чэхія, Украіна, Румынія.   Мазалеўскі атрымаў шматлікія медыйныя ўзнагароды, м.ін. прэмію III праграмы Польскага радыё за альбом «Монстр джаза», узнагароду Асацыяцыі “Jazz Melomani” (так званы “Джазавы Оскар”), тройчы станавіўся лепшым калектывам (праект Pink Freud) у катэгорыі электроннай музыкі паводле версіі часопіса Jazz Forum, і яшчэ адна прэмія ІІІ праграмы польскага радыё – Музычная ўзнагарода імя Матэвуша Свянціцкага “Матэвуш”. Wojtek Mazolewski Quintet у INTERNET:Profil You Tube: ‪http://bit.ly/1gA4IgZ 
Facebook: ‪https://www.facebook.com/wmazolewski
Старонка: ‪http://www.mazolewski.com 9 лістапада/ 19:00 Вялікая канцэртная зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі, пр. Незалежнасці, 50 Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача. Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02, 331 36 91; 331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00), заказ білетаў у інтэрнэце www.philharmonic.by

Scheduled Музыка Падзея