2.11.2016 Кіно, Падзея

Фільм “Катынь”

ПОЛЬСКІ КІНАКЛУБ

ПАДЗЕІ І ГІСТАРЫЧНЫЯ ПОСТАЦІ Ў ФІЛЬМАХ АНДЖЭЯ ВАЙДЫ

КАТЫНЬ /2007 г., каляр., 117 хв./

Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і быў зняты па кнізе Анджэя Мулярчыка «Post mortem. Катынская гісторыя». Дзеянне ў фільме пачынаецца 17 верасня 1939 года і заканчваецца восенню 1945. У фільме фактычна чатыры галоўныя лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца пра яе. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць, не вераць у смерць, спадзяюцца.

Узнагароды: Галоўная ўзнагарода «Polskie Nagrody Filmowe — Orły 2008” (усяго атрымана 7 статуэтак ў розных катэгорыях). Намінацыя да Прэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшы замежны фільм» (2008)

 
Пачатак а 19-й гадзіне.
 
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала.

Уваход вольны.

Scheduled Кіно Падзея