27 лістапада ў межах ХХІ Міжнароднага фестывалю “Званы Сафіі” адбудзецца канцэрт арганнай музыкі ў выкананні польскага кампазітара, арганіста і дырыжора Гедыміна Грубба.
Гедымін Грубба – адзін з найбольш актыўна канцэртуючых польскіх арганістаў. Штогод выконвае каля 100 канцэртаў па ўсім свеце! З іх – каля 1500 сольныя. Да цяперашняга часу пяць разоў абляцеў увесь зямны шар са шматлікімі гастролямі па ўсёй Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы (у тым ліку 18 канцэртаў у ЗША), Паўднёвай Афрыцы, Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. У гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў творчай дзейнасці Гедыміна Грубба. Сярод яго дасягненняў між іншым – 18 выдадзеных CD-альбомаў, а таксама DVD-дыскі і шматдыскавыя альбомы. Арганіст ажыццявіў акрамя таго ў розных краінах шматлікія канцэртныя запісы для радыё і тэлебачання. Праводзіць майстар-класы арганнай музыкі, з’яўляецца членам журы арганных конкурсаў. У 1999 годзе выступіў ініцыятарам стварэння Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Кафедральным касцёле ў Пелпліне, дырэктарам якога з’яўляецца ў цяперашні час. Гэта адзін з самых вялікіх культурных праектаў такога роду ў Еўропе, які аб’ядноўвае выканаўцаў і слухачоў з усяго свету. З 2003 года Гедымін Грубба з’яўляецца таксама Старшынёй Фонду папулярызацыі мастацтва імя Габрыэля Фарэ, у рамках якога штогод арганізуе каля 50 канцэртаў па ўсёй Польшчы і за яе межамі. www.gedymin.org
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея