11.12.2016 Музыка, Падзея

Музыка руху “Маладая Польшча”

11 снежня ў Віцебскай абласной філармоніі ў межах XXVIII Міжнароднага фестывалю імя І. Салерцінскага адбудзецца канцэрт пад назвай “Музыка Маладой Польшчы”. У гэты вечар  публіка зможа не толькі пачуць музычныя творы выдатных польскіх кампазітараў руху “Маладая Польшча”, але і пазнаёміцца з творчасцю мастакоў гэтага перыяду і натхніцца пранікнёнымі паэтычнымі радкамі тых часоў.
 
“Маладая Польшча” – асаблівы і значны перыяд развіцця польскай культуры на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзя, асноўнай ідэяй якога стала развіццё самабытнага нацыянальнага мастацтва. Рух ахапіў ўсе галіны мастацтва: літаратуру, жывапіс, тэатр, музыку.
Кампазітары – Мечыслаў Карловіч, Апалінар Шэлюта, Караль Шыманоўскі, Людамір Ружыцкі, Эміль Млынарскі, Зыгмунт Наскоўскі… Вядомыя і невядомыя… Асаблівыя і непаўторныя… Творы гэтых таленавітых аўтараў прагучаць у новай канцэртнай праграме ансамбля салістаў “Класік-авангард” 21 верасня ў Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
 
Выканаўцы:
ансамбль салістаў “Класік Авангард”,
мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Уладзімір Байдаў.
 
Scheduled Музыка Падзея