Дэпартамент публічнай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Музей гісторыі горада Мінска, Часопіс “Архітэктура-Муратар”, Польскі Інстытут у Мінску маюць гонар запрасіць на вернісаж выставы “Польшча. Архітэктура”, які адбудзецца 6 снежня 2016 года а 17-й гадзіне ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д.Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10).
Госці вернісажа: мастацтвазнаўцы Ежы Маеўскі і Катажына Шадкоўска (Часопіс “Архітэктура-Муратар”).

Архітэктура ў Польшчы знаходзіцца ў росквіце. У апошнія гады было пабудавана шмат важных грамадскіх будынкаў – музеяў і канцэртных залаў, спартыўных аб’ектаў, навучальных устаноў. Фінансаваныя са сродкаў дзяржаўнага бюджэту, органаў самакіравання і пры падтрымцы субсідый Еўрапейскага Саюза, праектаваныя выдатнымі, выбранымі ў выніку конкурсаў архітэктарамі, гэтыя будынкі становяцца сімваламі сучаснасці не толькі на мясцовым або нацыянальным, але і на міжнародным узроўні.
На выставе прадстаўлены 24 новапабудаваныя або адрэстаўраваныя будынкі. Акрамя грамадскіх будынкаў, тут ёсць офісныя будынкі, жылыя дамы, грамадскія прасторы.
Кожны з аб’ектаў, сфатаграфаны лепшымі польскімі фатографамі архітэктуры, раскрывае сваю выключнасць – унікальнасць формы, часта шматслойную канцэпцыю, якая з’яўляецца вынікам працы шматлікіх творцаў: дызайнераў, будаўнікоў, мастакоў, інвестараў.
Згодна з першапачатковай задумай выстава прысвечана сучаснай архітэктуры, але сучаснасць вырастае з мінулага і крочыць у будучыню. Архітэктура не існуе ў пустаце, яна ствараецца ў гістарычным і культурным кантэксце. Менавіта на гэтым фоне можна ўбачыць яе дасягненні і значэнне – функцыянальнае, сацыяльнае, сімвалічнае. Менавіта таму на выставе прадстаўлены ўнікальныя рэпартажныя фатаграфіі, а таксама эскізы і малюнкі, якія паказваюць выбраныя будынкі ў кантэксце важных польскіх гістарычных падзей, часта нагадваючы пра дзейнасць выдатных асоб, якім яны прысвечаны.
Размешчаныя на асобных планшэтах цытаты ўзгадваюць важныя для польскай гісторыі моманты, а таксама ідэі знакамітых, вядомых у свеце польскіх мастакоў. Гэта зроблена з мэтай выклікаць у наведвальнікаў асацыяцыі, разбудзіць іх уяўленне, а таксама размясціць архітэктуру ў кантэксце больш шырокіх культурных умоў, пры якіх яна ўзнікае.
Архітэктура з’яўляецца спецыялізаванай галіной, але ацэнку ёй павінны даваць у першую чаргу карыстальнікі. Менавіта таму мы папрасілі маладую пісьменніцу, Сільвію Хутнік каб яна стварыла архітэктурнае “апавяданне”, спецыяльны літаратурны дадатак да выставы. “Архітэктура – гэта эмоцыі”, – сцвярджае яна.
Як арганізатары выставы мы спадзяемся, што польская архітэктура, не пакіне вас абыякавымі. Запрашаем!
Эва П. Парэмбска, куратар

Выстава працягнецца да 15 студзеня 2017 г
from to
Scheduled Мастацтва Падзея Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея