Хочацца жыць /2013г., каляр., 107 хв/
Рэжысёр: Мацей Пепжыца
У дзяцінстве Матэушу Агродніку быў пастаўлены дыягназ, які наклаў адбітак на ўсё яго далейшае жыццё, – цэрэбральны параліч. Хоць ён і не можа хадзіць і размаўляць, хлопец не сумуе, і дзякуючы прыроджанаму пачуццю гумару ён з пэўнай іроніяй ставіцца да перашкод, якія ўзнікаюць на яго шляху. І толькі праз 25 гадоў аказалася, што ён абсалютна нармальны разумны хлопец. Нягледзячы на сумную гісторыю жыцця галоўнага героя, «Хочацца жыць» – вельмі аптымістычны фільм, які даказвае, што сіла духу можа пераадолець любыя перашкоды.
Узнагароды: «Сярэбраныя львы» за лепшы фільм, прыз глядацкіх сімпатый на нацыянальным фестывалі ігравога кіно ў Гдыні (Польшча, 2013: Гран-Пры, прыз экуменічнага журы і прыз глядацкіх сімпатый на міжнародным кінафестывалі ў Манрэалі (Канада, 2013)