16 снежня ў Канцэртнай зале Гродзенскага цэнтра культуры (вул. Дзяржынскага, 1) адбудзецца канцэрт пад назвай “Музыка Маладой Польшчы”.
Арганізатарамі канцэрта выступілі: Польскі Інстытут у Мінску, Генеральнае Консульства РП у РБ, Дзяржаўная установа культуры “Гродзенская капэла”.
У гэты вечар публіка зможа не толькі пачуць музычныя творы выдатных польскіх кампазітараў руху “Маладая Польшча”, але і пазнаёміцца з творчасцю мастакоў гэтага перыяду і натхніцца пранікнёнымі паэтычнымі радкамі тых часоў.
“Маладая Польшча” – асаблівы і значны перыяд развіцця польскай культуры на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, асноўнай ідэяй якога стала развіццё самабытнага нацыянальнага мастацтва. Рух ахапіў ўсе галіны мастацтва: літаратуру, жывапіс, тэатр, музыку.
Кампазітары – Мечыслаў Карловіч, Апалінар Шэлюта, Караль Шыманоўскі, Людамір Ружыцкі, Эміль Млынарскі, Зыгмунт Наскоўскі… Вядомыя і невядомыя… Асаблівыя і непаўторныя… Творы гэтых таленавітых аўтараў прагучаць у новай канцэртнай праграме ансамбля салістаў “Класік-авангард” 21 верасня ў Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Выканаўцы:
ансамбль салістаў “Класік Авангард”,
мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Уладзімір Байдаў.
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея