Прэзентацыя кнігі
22 снежня ў 19-00 у кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя беларускага пераклада кнігі Андрэя Масквіна “Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць”, якая выйшла ў выдавецтве “ЛогвінаЎ”. Прэзентацыя адбудзецца з удзелам аўтара, пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Кніга прысвечаная станаўленню беларускага прафесійнага тэатра ў 1920-я гады, а таксама паказвае працэс рэпрэсій у 1930-я, ахвярамі якіх стала вялікая колькасць дзеячоў беларускага тэатра.
Таня Арцімовіч, рэдактарка кнігі:
«Кніга Андрэя Масквіна ‘Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць’ для нашага кантэксту ўнікальная. Гэта першае выданне, у якім не проста здзейсненая спроба рэканструкцыі беларускага тэатра перыяду ягонага прафесійнага станаўлення. У кнізе ўпершыню паўстае шмат імёнаў і падзей, якія ў савецкі перыяд былі выкрасленыя з нашай культурнай памяці. Крок па кроку рэканструюючы падзеі той пары, аўтар звяртаецца да крыніцаў, доўгія часы недаступных для даследчыкаў, такім чынам вяртаючы беларускаму тэатру ягоную памяць і гісторыю. Гэта той тэатр — па-сапраўднаму сучасны, авангардны і жывы, — які мог бы адбыцца, але трапіў пад нож рэпрэсіўнай машыны, маштаб дзейнасці якой для нашай культуры стаўся катастрафічным. Але памяць магчыма адрадзіць. Дзякуючы кнізе мы можам успомніць і вярнуць у гісторыю імёны людзей, чыімі намаганнямі фармавалася нашая культурная ідэнтычнасць, і з упэўненасцю сказаць: гэтыя высілкі не былі дарэмнымі».
Пераклад Марыі Пушкінай і Алены Пятровіч, рэдактаркі Таня Арцімовіч і Алена Мальчэўская, карэктура Ліда Наліўка, дызайн Кацярына Пікярэня, вёрстка Мак Разанаў.
Пра аўтара
Андрэй Масквін, доктар філалагічных навук, дацэнт Варшаўскага ўніверсітэта. Супрацоўнік Кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Katedra Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej). Выпускнік Кафедры славянскай філалогіі МДУ (1986). Выкладаў ва ўніверсітэтах Расіі (Краснаярск, Санкт-Пецярбург), Чэхіі (Пльзень) ды Італіі (Бэргама). Аўтар шматлікіх публікацый па пытаннях мастацтва, тэатру і кіно. Займаецца праблемамі славянскай драматургіі і тэатру. Папулярызуе беларускую драматургію за мяжой (у прыватнасці ў Польшчы). Жыве ў Варшаве.
Набыць кнігу можна ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а), а таксама ў іншых кнігарнях Мінска.
Выданне рэалізаванае ў межах адукацыйнага праекта Платформы перфарматыўных практык «зЕрне».
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея