20.01.2017 Музыка, Падзея

“Навагодні канцэрт”

у выкананні аркестра Ломжынскай камернай філармоніі імя В. Лютаслаўскага (Польшча)
20 студзеня 2017 г. у зале НОВАГА ЗАМКА Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (вул. Замкавая, г. Гродна) адбудзецца “НАВАГОДНІ КАНЦЭРТ”, арганізаваны сумесна Генеральным Консульствам РП у Гродне і Польскім Інстытутам у Мінску.
 
“Навагодні канцэрт” на ўзор знакамітых венскіх канцэртаў з лёгкай класічнай праграмай прадставяць на Новым Замку выдатныя выканаўцы з Польшчы:
аркестр Ломжынскай камернай філармоніі Імя В. Лютаслаўскага, мастацкі кіраўнік і дырыжор Ян Мілаш ЗАЖЫЦКІ, а
 таксама знакамітыя салісты – польскія оперныя спевакі Катажына ЖЫМСКА-ДЗІЯЛА (сапрана) і Рафал БАРТМІНЬСКІ (тэнар).
 
.
У канцэрце прагучаць узнёслыя мелодыі польскіх кампазітараў – Ф. Шапэна, Х. Вяняўскага, В. Кіляра, а таксама найпрыгажэйшыя арыі, вальсы і маршы еўрапейскіх класікаў – І. Штраўса, Дж. Вердзі, І. Кальмана і інш. 
Камерная філармонія імя В. Лютаслаўскага ў Ломжы была заснавана ў 1977 годзе як Ломжынскі камерны аркестр. Менш чым за 40 гадоў свайго існавання ён даў больш за 1200 канцэртаў у краіне і за мяжой. Яна таксама атрымала мноства ўзнагарод за працу і ўклад у развіццё музычнай культуры. У 2008 г. была перайменавана ў Камерную філармонію імя В. Лютаслаўскага ў Ломжы. Аркестр Ломжынскай камернай філармоніі супрацоўнічае з выдатнымі дырыжорамі і салістамі, выступае на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках у Польшчы (Нацыянальная філармонія ў Варшаве, Кангрэсавая зала Палаца культуры і навукі, Каралеўскі палац ў Вілянове і інш.), удзельнічае ў музычных фестывалях Еўропы, актыўна канцэртуе ў памежных рэгіёнах – Літве і Беларусі. У актыве аркестра дзесяць музычных альбомаў, у тым ліку тры з іх адзначаны найвышэйшай музычнай узнагародай Польшчы “Фрыдэрык”.
 
Ян Мілаш ЗАЖЫЦКІ – дырыжор і мастацкі кіраўнік камернай філармоніі імя В. Лютаслаўскага ў Ломжы, прафесар Музычнага ўніверсітэта Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве, фіналіст і прызёр міжнародных конкурсаў у Італіі, Іспаніі і Венгрыі. Супрацоўнічаў з Нацыянальным сімфанічным аркестрам Польскага радыё ў Катавіцах, аркестрам “Sinfonia Varsovia” і аркестрам Варшаўскай камернай оперы. Выступаў у Германіі, Францыі, Аўстрыі, Нідэрландах, Чэхіі, Расіі, Італіі, Украіне, ЗША, Мексіцы, Партугаліі, Нарвегіі, Бельгіі, Літве і Беларусі. У 2008 г. адзначаны Спецыяльнай Узнагародай міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП у знак прызнання за вялікія заслугі перад польскай музычнай культурай, у 2011 годзе – дыпломам за выдатныя дасягненні на карысць спадчыны Ф. Шапэна, а ў 2013 годзе – медалём Заслужаны перад культурай Gloria Artis. У 2014 г. Прэзідэнт Рэспублікі Польшчы прысвоіў Я. М. Зажыцкаму званне Прафесара музычнага мастацтва.
 
Катажына ЖЫМСКА-ДЗІЯЛА (сапрана) – выпускніца Акадэміі музыкі імя Ф. Шапэна ў Варшаве і Ўніверсітэта музыкі ў Жэневе. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў камернай оперы Schloss Rheinsberg (Германія), фіналістка конкурсу польскай мастацкай песні імя Э. Кассоўскага ў Варшаве, атрымала адзначэнне на ІІІ Агульнапольскім вакальным конкурсе ў Сопаце. Выступала на самых важных оперных сцэнах Польшчы (Вялікі тэатр оперы ў Варшаве, Камерная опера ў Варшаве, Падляшская опера ў Беластоку, Кракаўская камерная опера і інш.), а таксама за мяжой (Германія, Аўстрыя, Швейцарыя). У цяперашні час выступае з калектывам Zürcher Sing Akademie, працуючы з самымі выдатнымі дырыжорамі ў гісторыі сучаснай музыкі, такімі як Шарль Дзютуа, Бернард Хайцінк і Дэвід Зінэман.
 
Рафал БАРТМІНЬСКІ – выпускнік вакальна-акцёрскага факультэта імя К. Шыманоўскага ў Катавіцах. Уладальнік ІІ месца і 11 пазаконкурсных узнагарод VI Міжнароднага вакальнага конкурсу імя Станісалва Манюшкі ў Варшаве. Стала супрацоўнічае з Вялікім Тэатрам – Нацыянальнай операй у Беластоку, выконваючы галоўныя тэнарныя партыі. Супрацоўнічаў з вядомымі сусветнамі дырыжорамі, шматразова выступаў на лепшых оперных сцэнах Польшчы і за мяжой. З’яўляецца вядучым тэнарам у араторыях Кшыштафа Пэндэрэцкага, між іншым выступіў у знакамітым творы “Credo” К. Пэндэрэцкага ў юбілейным гала-канцэрце з нагоды 80-годдзя кампазітара. Уладальнік узнагароды “Малы скіпетр” Польскага фонду культуры за папулярызацыю музыкі Станіслава Манюшкі. 
Scheduled Музыка Падзея